Калій: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Робот: хорошая статья ja:カリウム |
др Робот: хорошая статья en:Potassium |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
{{Link FA|ro}} |
{{Link FA|ro}} |
||
{{Link GA|ja}} |
{{Link GA|ja}} |
||
{{Link GA|en}} |
|||
[[af:Kalium]] |
[[af:Kalium]] |
Версія ад 17:30, 24 лістапада 2011
Калій (лац.: Kalium) K — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 19. Канфігурацыя электронных абалонак: 4s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 39,1. Ізатопы: 39K (93,08%) , 41K (6,91%) – стабільныя і слаба радыёактыўны 40K (0,01%) з перыядам паўраспаду 1,32•109 год.
Упершыню атрыманы ў свабодным выглядзе Г. Дэві у 1807 годзе.
Зямная кара утрымлівае 2,5 % па масе (7-е месца па распаўсюджанасці). Уваходзіць у склад шматлікіх мінералаў.
Простае рэчыва: серабрыста-белы метал, пластычны, мяккі. Шчыльнасць: 862 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення – 63,55 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення – 776 градусаў Цэльсія. Солі Н. афарбоўваюць полымя ў фіялетавы колер.
Прыродныя крыніцы: сільвін KCl, сільвінітKCl•NaCl, карналіт KCI•MgCI2•6H2O. Найбуйнейшыя радовішчы калійнай солі — у Канадзе (каля Саскачэвана), на Урале (раён Солікамска — Бярэзнікаў), у Беларусі (Салігорск). Вялікія радовішчы — у ЗША, Узбекістане, Германіі. Утрыманне K2O в прамысловых радовішчах 12—30%.
Металічны К. атрымліваюць шляхам уздзеяння металічнага натрыю на гідраксід або хларыд К..
Хімічныя ўласцівасці
Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, энергічна рэагуе з вадою і кіслотамі, галагенамі, пры павышаных тэмпературах злучаецца з серай, селенам, тэлурам, вугляродам. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.
Найважнейшыя злучэнні і сферы іх выкарыстання
- сплаў К. з натрыем — цепланосьбіт, у тым ліку для ядзерных рэактараў;
- перакіс К. (наваксід) — KO2 — ужываецца для аднаўлення складу паветра на падводных лодках, пры яго ўзаемадзеянні з паветра вызваляецца чысты кісларод і паглынаецца вуглякіслы газ;
- гідраксід KOH – кампанент электралітаў.
- карбанат К. (паташ) K2CO3 – для вытворчасці мыйных сродкаў, шкла, у тэкстыльнай і скураной вытворчасці, як угнаенне.
Найважнейшае гаспадарчае значэнне маюць Калійныя угнаенні.