Перайсці да зместу

Бахаравічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бахаравічы
Цэнтральная вуліца, Бахаравічы
Цэнтральная вуліца, Бахаравічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 58 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840006
Бахаравічы на карце Беларусі ±
Бахаравічы (Беларусь)
Бахаравічы
Бахаравічы (Мінская вобласць)
Бахаравічы

Ба́харавічы[1] (трансліт.: Bacharavičy, руск.: Бахаровичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 39 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 29 км ад Мінска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Ранняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Бахаравічы вядомыя з XVII ст. У 1587 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Бахаравічы каля ста гадоў былі ўласнасцю Быкоўскіх, у сярэдзіне XIX ст. праз вена сталі ўласнасцю Вейсенгофаў[2]. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе ў маёнтку збудаваны паравы млын, у 1895 годзе на млыне працавалі 3 рабочыя. Маёнткам у 1889 годзе валодала Жазафіна Генрыхаўна Вейсенгоф, дваранка рыма-каталіцкага веравызнання, было 250 дзесяцін зямлі[3].

У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, лаўка; у маёнтку паравы млын, капліца на могілках.

Драўляная хата ў Бахаравічах (старая сядзіба?) (1915—1917)

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920-я гады адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучылася 40 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новыя Бахаравічы», працавала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1567 год — 17 двароў, 60 жыхароў
  • 1870 год — 106 жыхароў мужчынскага полу
  • 1897 год — 71 двор, 451 жыхар; маёнтак — 2 двары, 28 жыхароў
  • 1908 год — 74 двары, 526 жыхароў; маёнтак — 12 жыхароў
  • 1917 год — 92 двары, 529 жыхароў; маёнтак — 52 жыхары
  • 1960 год — 295 жыхароў
  • 1999 год — 94 жыхары
  • 2002 год — 38 двароў, 61 жыхар
  • 2010 год — 49 жыхароў
  • 2012 год — 25 гаспадарак, 36 жыхароў
  • 2019 год — 58 жыхароў[4]

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Могілкавая капліца

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Дачная вуліца
  • Цэнтральная вуліца[6]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1880, с. 76.
  3. Памяць 2003, с. 80.
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 386.
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
  • Бахаравічы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 116. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Jelski A. Bacharawicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — 1880. — С. 76. — 960 с.