Перайсці да зместу

Веніямін (Тупека)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мітрапаліт Веніямін
Мітрапаліт Веніямін
39-ы Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
з 25 жніўня 2020
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Павел (Панамароў)
3-і Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі
з 23 кастрычніка 2014
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Веніямін (Тупека)
2-і Епіскап Барысаўскі, вікарый Мінскай епархіі
21 сакавіка 2010 — 23 кастрычніка 2014
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Іаан (Хама)
Пераемнік Веніямін (Тупека)

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць мітрапаліт, багаслоў
Імя пры нараджэнні Віталь Іванавіч Тупека
Нараджэнне 16 верасня 1968(1968-09-16) (56 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 9 студзеня 1995
Прыняцце манаства 16 снежня 1994
Епіскапская хіратонія 21 сакавіка 2010

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Мітрапаліт Веніямі́н (свецкае імя — Віта́ль Іва́навіч Тупе́ка; нар. 16 верасня 1968, г. Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны дзеяч. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі з 25 жніўня 2020 года. Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі (з 2010). Кандыдат багаслоўя (1999).

Адукацыя. Пачатак служэння

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 верасня 1968 года ў Лунінцы. Бацька, Іван Тупека, працаваў у праваахоўных органах[1]. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 горада Лунінца ў 1985 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт радыёфізікі і электронікі. У 1987—1989 гадах праходзіў вайсковую службу ва Узброеных Сілах. Потым працягнуў вучобу ў ВНУ, i ў чэрвені 1992 года атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыёфізік»[2].

У жніўні 1992 года паступіў на першы курс Мінскай духоўнай семінарыі. Пасля трэцяга курса семінарыі ў 1994 годзе падаў прашэнне і быў прыняты ў лік браціі Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра[2].

16 снежня 1994 года ў Свята-Успенскім саборы намеснікам манастыра архімандрытам Гурыем (цяпер — архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі) па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, пастрыжаны ў манаства з імем Веніямін у гонар свяшчэннамучаніка Веніяміна[d], мітрапаліта Петраградскага і Гдоўскага.

9 студзеня 1995 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у часе літургіі ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра пасвяціў Веніяміна ў іерадыякана, а 13 лютага 1995 года — у іераманаха.

20 чэрвеня 1996 года прызначаны на пасаду скарбніка манастыра. У тым жа годзе па заканчэнні Мінскай духоўнай семінарыі са ступенню бакалаўра багаслоўя паступіў на першы курс Мінскай духоўнай акадэміі і быў прызначаны на пасаду выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі.

У 1999 годзе скончыў навучанне ў духоўнай акадэміі з вучонай ступенню «кандыдат багаслоўя». 14 снежня 1999 года быў узведзены ў сан ігумена.

12 студзеня 2005 года прызначаны на пасаду благачыннага Жыровіцкага манастыра. 20 мая 2006 года ўзведзены ў сан архімандрыта.

У складзе дэлегацыі Мінскай епархіі прымаў удзел у Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы 27—29 студзеня 2009 года.

1 ліпеня 2009 года вызвалены ад пасады благачыннага Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і прызначаны на пасаду намесніка Лядзенскага Свята-Благавешчанскага манастыра ў Мінскай епархіі.

5 сакавіка 2010 года па рашэнні Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы прызначаны вікарыем Мінскай епархіі з тытулам «Барысаўскі»[3]. 20 сакавіка 2010 года ў крыжовым храме рэзідэнцыі Патрыярха[d] ў маскоўскім Данілавым манастыры Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын нарачэння архімандрыта Веніяміна ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. На наступны дзень Патрыярх Кірыл узначаліў у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля хіратонію архімандрыта Веніяміна ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. На пасвячэнні прысутнічалі 4 мітрапаліты і 8 архірэяў[4].

Рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 4 чэрвеня 2010 года прызначаны старшынёй Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы.

У чэрвені 2011 года скончыў двухгадовы курс павышэння кваліфікацыі ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія[d][5].

26 чэрвеня 2014 года рашэннем Сінода БПЦ прызначаны старшынёй новаўтворанага Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і намеснікам старшыні Царкоўнага суда Беларускай праваслаўнай царквы. 23 кастрычніка 2014 года ў сувязі з утварэннем самастойнай Барысаўскай епархіі атрымаў тытул «епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі»[6]. 19 лістапада 2014 года ўвайшоў у склад Сінода Беларускай праваслаўнай царквы з правам голаса[7].

Згодна з рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 3 чэрвеня 2015 года, быў вызвалены ад пасады намесніка Лядзенскага мужчынскага манастыра і старшыні Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама выведзены са складу Царкоўнага суда ў сувязі з занятасцю на агульнацаркоўных паслушаннях[8].

30 студзеня 2017 года епіскап Веніямін увайшоў у склад камісіі па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі Міжсаборнай канцылярыі Рускай праваслаўнай царквы[d][9].

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

25 жніўня 2020 года на пасяджэнні Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы было прынята прашэнне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. На гэтую пасаду быў прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін з захаваннем за ім часовага кіравання Барысаўскай епархіяй[10]. Ён стаў першым беларусам, які ўзначаліў Беларускі экзархат[2]. 6 верасня 2020 года быў узведзены ў сан мітрапаліта[11].

У верасні 2020 года выказаўся супраць магчымасці прадастаўлення аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царкве і падтрымаў выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях пры ўмове, што «гэта не павінна стварацца штучна і па нейкіх іншых меркаваннях». Па словах мітрапаліта, «на царкоўнаславянскай мове лягчэй маліцца, больш ўзнёслыя думкі, перажыванні»[12].

29 верасня 2020 года ўзначаліў сваё першае на пасадзе Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі пасяджэнне Сінода Беларускай праваслаўнай царквы[13].

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл патлумачыў, чаму прызначыў мітрапаліта Веніяміна кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы:[11]

" ...Сёння на чале беларускай царквы павінен быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі, які ведае беларускую мову, выхаваны ў беларускім асяроддзі. Каб нават тыя, хто імкнецца ўбачыць у нашай Царкве нешта іншароднае ў адносінах да Беларусі, беларускай культуры, беларускага жыцця, бачылі ў Прадстаяцелі Беларускай Царквы, на чале Экзархата плоць ад плоці, косць ад косці свайго народа. "

Расійскі багаслоў і публіцыст Андрэй Кураеў станоўча выказаўся пра абранне епіскапа Веніяміна новым мітрапалітам Беларускай праваслаўнай царквы[14]:

" Я вас віншую: упершыню за доўгія-доўгія гады мітрапалітам Беларусі стаў ураджэнец вашай краіны, а не вараг. Гэта ўжо цудоўна. Па-другое, гэта самы інтэлігентны з усіх вашых епіскапаў. "

Беларускі праваслаўны святар Аляксандр Шрамко ахарактарызаваў мітрапаліта Веніяміна як вельмі кансерватыўнага і вельмі малітоўнага чалавека. На яго думку, «такі чалавек будзе хутчэй выконваць чыесьці загады, чым той жа мітрапаліт Павел, які не заўсёды слухаўся таго, што яму сказалі»[15].

  • Прэмія Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны» (2014)[16].
  • Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2015)[17].
  • Знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За садзейнічанне»[2] (2018).

Аўтар шэрагу публікацый, дакладаў на навуковых канферэнцыях. 20 мая 2010 года выступіў з прамовай перад Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і архірэямі з нагоды нарачэння ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі[19].

  • Борисовская епархия: прошлое и настоящее // [протоиерей Дионисий Снытко и др.]; под общ. ред. епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина. — Минск: Четыре четверти, 2019. — 413 с.: ил. — 300 ас. ISBN 978-985-581-277-8.
  • Православная жизнь на Борисовщине: история и современность // [сост. А. Ф. Медельцов]; под общ. ред. епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина. — Минск: Четыре четверти, 2015. — 385 с.: ил. — 1200 ас. ISBN 978-985-7103-29-4.
  • Я готов… Жизнь и подвиг священномученика протоиерея Иоанна Восторгова // епископ Вениамин (Тупеко). — Минск: «Четыре четверти», 2018. — 182, [3] с.: ил. — 800 ас. ISBN 978-985-581-230-3[20].
  1. Аляксандр Каўко.. Уладыкі благаславілі лунінчан . Лунінец Online (2014-20-01). Праверана 26 жніўня 2020.(недаступная спасылка)
  2. а б в г Аскет, інжынер-радыёфізік, мае знак МУС. Што вядома пра новага кіраўніка БПЦ . Наша ніва (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
  3. Журналы заседания Священного Синода от 5 марта 2010 года. Журнал № 10 (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (5 сакавіка 2010). Праверана 26 жніўня 2020.
  4. В неделю 5-ю Великого поста и день памяти прп. Марии Египетской Святейший Патриарх Кирилл совершил Литургию св. Василия Великого в Храме Христа Спасителя (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (21 сакавіка 2010). Праверана 26 жніўня 2020.
  5. Митрополит Волоколамский Иларион вручил дипломы и свидетельства выпускникам программы повышения квалификации Общецерковной аспирантуры и докторантуры (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (30 чэрвеня 2011). Праверана 26 жніўня 2020.
  6. Журналы заседания Священного Синода от 23 октября 2014 года. Журналы № 14, 15, 18 (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (13 ліпеня 2015). Праверана 26 жніўня 2020.
  7. Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 19 ноября 2014 года. Журнал № 55 . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (25 снежня 2014). Праверана 26 жніўня 2020.
  8. Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 3 июня 2015 года. Журнал № 55 . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (25 снежня 2014). Праверана 26 жніўня 2020.
  9. Состав Межсоборного присутствия на 2014—2018 годы по комиссиям (от 30.01.17) (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (1 лютага 2017). Праверана 26 жніўня 2020.
  10. Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
  11. а б Патрыярх Кірыл: На чале БПЦ павінен быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі і які ведае беларускую мову . Наша ніва (7 верасня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  12. Лариса Коршун.. Митрополит Минский и Заславский, Патриарший Экзарх всея Беларуси Вениамин дал первое большое интервью порталу МЛЫН.BY после возведения в сан (руск.). Сайт Борисовской епархии (14 верасня 2020). Праверана 2 кастрычніка 2020.
  13. Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (29 верасня 2020). Праверана 2 кастрычніка 2020.
  14. Дыякан Кураеў: Я вас віншую, нарэшце мітрапалітам Беларусі стаў не вараг. І самы інтэлігентны з вашых епіскапаў . Наша ніва (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
  15. Шрамко: Прызначэнне Веніяміна — гэта перамога Лукашэнкі . Наша ніва (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
  16. Премия «Человек года Минщины» вручена 20 представителям региона (руск.). БелТА (23 мая 2014). Праверана 26 жніўня 2020.
  17. [https://pravo.by/upload/docs/op/P31500527_1451595600.pdf Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2015 г. № 527 аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»] . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (1 студзеня 2016). Праверана 26 жніўня 2020.(недаступная спасылка)
  18. Кирилл, Патриарх Московский и Всея Руси.. Патриаршее поздравление епископу Борисовскому Вениамину с 50-летием со дня рождения (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (16 верасня 2018). Праверана 26 жніўня 2020.
  19. Слово архимандрита Вениамина (Тупеко) при наречении во епископа Борисовского, викария Минской епархии (руск.). Официальный сайт Московского патриархата (20 сакавіка 2010). Праверана 27 жніўня 2020.
  20. Петкевич С., Климкович А.. Состоялась презентация книги епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина «Я готов… Жизнь и подвиг священномученика протоиерея Иоанна Восторгова» (руск.). Борисовская епархия (24 верасня 2018). Праверана 26 жніўня 2020.