Гертруда Бэл Элаян
Гертруда Бэл Элаян | |
---|---|
англ.: Gertrude Belle Elion | |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1999[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, хімік, біяхімік, фармаколаг, фармацэўт, прафесар, даследчыца |
Навуковая сфера | фармакалогія і біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джордж Херберт Хітчынгс |
Член у | |
Узнагароды |
Garvan–Olin Medal[d] (1968) прэмія Лемельсана[d] (1997) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (9 сакавіка 1995) |
Сайт | nobelprize.org/prizes/me… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гертруда Бэл Э́лаян (англ.: Gertrude Belle Elion, 23 студзеня 1918, Нью-Ёрк — 21 лютага 1999, Паўночная Караліна) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе разам з Дж. Блэкам і Дж. Хітчынгсам «за адкрыццё важных прынцыпаў лекавай тэрапіі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гертруда Элаян нарадзілася 23 студзеня 1918 года ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай імігранцкай сям’і (яе бацька іміграваў у 12 гадоў з Літвы, маці ў 14 гадоў — з Расіі).
Скончыла Нью-Ёркскі ўніверсітэт (1941). З 1944 года ў навукова-даследчай лабараторыі Велкам (Нью-Ёрк; у 1967—1983 гадах кіраўнік аддзела).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння антыметабалітаў нуклеінавых кіслот, якія выкарыстоўваюцца як процівірусныя і проціпухлінныя сродкі, па стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў.
Сярод лекавых прэпаратаў, знойдзеных Элаян:
- меркаптапурын (першы антылейкемічны прэпарат)[6],
- імунасупрэсар азаціапрын,
- алапурынол (ужывальны пры падагры),
- антымалярыйны прэпарат пірыметамін,
- трыметапрым,
- ацыклавір (антывірусны прэпарат, які ўжываецца для лячэння герпесу).
Гертруда Элаян памерла ў Паўночнай Караліне ў 1999 годзе ва ўзросце 81 года. Яна пераехала ў Research Triangle у 1970 годзе і некаторы час працавала там у якасці прафесара ўніверсітэта Дзюка. Яна не была замужам.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1997 — Lemelson-MIT Lifetime Achievement Award
- 1991 — першая жанчына, якая ўвайшла ў Нацыянальную залу славы вынаходнікаў (англ.: National Inventors Hall of Fame)[7]
- 1991 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША[8]
- 1988 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1968 — Garvan-Olin Medal
Зноскі
- ↑ а б Gertrude B. Elion // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Gerber J. B. Gertrude Elion // Elion, Gertrude (23 January 1918–21 February 1999), biochemist // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1202091 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th Century — Routledge, 2003. — Vol. 1. — P. 415. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/1653.html Праверана 25 лютага 2018.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Marx, Vivien. 6-Mercaptopurine . Chemical & Engineering News (2005). Праверана 20 кастрычніка 2012.
- ↑ Staff. Invent Now: Hall of Fame: Gertrude Belle Elion . National Inventors Hall of Fame. Праверана 20 кастрычніка 2012.
- ↑ Staff. The President's National Medal of Science: Recipient Details: GERTRUDE B. ELION . National Science Foundation. Праверана 20 кастрычніка 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтабіяграфія Гертруды Элаян на Нобелеўскім сайце Архівавана 4 кастрычніка 2001. (англ.)
- Біяграфічныя звесткі аб Гертрудзе Элаян Архівавана 31 студзеня 2013. (англ.)
- Некралог у Нью-Ёрк Таймс (англ.)
- Біяграфія Гертруды Элаян (англ.)
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
- Памерлі 21 лютага
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў акрузе Орындж (Паўночная Караліна)
- Выкладчыкі ўніверсітэта Дзьюка
- Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі ЗША
- Біёлагі XX стагоддзя
- Фармаколагі ЗША