ПВК «Вагнер»
ПВК «Вагнер» | |
---|---|
Лідары | Дзмітрый Валер’евіч Уткін, Андрэй Мікалаевіч Трошаў[d], Яўген Віктаравіч Прыгожын[1] і Pavel Prigozhin[d] |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 1 мая 2014[4][5] |
Удзел у канфліктах |
ПВК «Вагнер» (руск.: ЧВК «Вагнер»; таксама Група «Вагнера», руск.: Группа «Вагнера») — расійскае недзяржаўнае ўзброенае фармаванне (прыватная ваенная кампанія), якое фінансуецца ўрадам[6], працяглы час была падпарадкавана расійскаму прадпрымальніку Яўгену Прыгожыну, былому блізкаму паплечніку Уладзіміра Пуціна[7][8]. Група Вагнера выкарыстоўвала інфраструктуру Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі[9]. Хоць група не кіруецца ідэалогіяй, элементы Вагнера звязаны з неанацызмам і ўльтраправым экстрэмізмам[8][10][11]. У шэрагу краін «Вагнер» прызнаны тэрарыстычнай або злачыннай арганізацыяй .
Ёсць звесткі, што Групу Вагнера выкарыстоўваў расійскі ўрад як давераную асобу, што дазваляла ўласна расійскай дзяржаве праўдападобнага адмаўляць свой удзеле ў ваенных дзеяннях за мяжой і хаваць сапраўдныя страты падчас сваіх замежных інтэрвенцый[12][13].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паведамляецца, што групоўку заснавалі ў 2014 годзе прадпрымальнік Яўген Прыгожын і былы афіцэр ГРУ Дзмітрый Уткін (псеўданім «Вагнер»). Яна стала вядомай у час вайны на Данбасе ва Украіне, дзе дапамагала прарасійскім сепаратысцкім сілам з 2014 па 2015 год[8]. Яе найміты дзейнічалі па ўсім свеце, у тым ліку ў грамадзянскіх войнах у Сірыі, Лівіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Малі, часта змагаючыся на баку сіл, звязаных з расійскім урадам[8]. Паведамлялася пра іх прысутнасць у Судане, Венесуэле, Мазамбіку[14][15], на Мадагаскары. Байцы «Вагнера» абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах, уключаючы забойствы, катаванні, гвалтаванні і рабаванні мірных жыхароў[8][16][17][18], а таксама ў катаваннях і забойствах сваіх членаў абвінавачаных у дэзерцірстве[19][20].
29 ліпеня 2020 года агенцтва БелТА паведаміла пра затрыманне сіламі групы Альфа КДБ Беларусі «32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера» ў санаторыі «Беларусачка» за 4 км ад Мінска і аднаго чалавека на поўдні Беларусі, якія падазраваліся ў спробе арганізацыі масавых беспарадкаў[21]. Праз два тыдні замежнікі былі вернуты ў Расійскую Федэрацыю[22]. Гл. таксама Авеню (спецаперацыя).
Група «Вагнер» адыграла значную ролю ва ўварванні Расіі ва Украіну[23], для гэтага вербавала турэмных зняволеных у Расіі для баявых дзеянняў на перадавой[24][25]. Да канца 2022 года колькасць наймітаў «Вагнера» ва Украіне вырасла з 1 тыс. да 20—50 тыс. чалавек[26][27][28]. У 2023 годзе Расія пачала надаваць статус ветэрана баявых дзеянняў кантрактнікам «Вагнера», якія ўдзельнічалі ва ўварванні[29].
У верасні 2022 года Прыгожын прызнаўся ў тым, што ён ёсць заснавальнікам і кіраўніком «Вагнера»[30][31]. Ён пачаў адкрыта крытыкаваць расійскае Міністэрства абароны за няправільнае, на яго думку, вядзенне вайны супраць Украіны. 23 чэрвеня 2023 года Прыгожын пачаў узброены мяцеж пасля таго, як абвінаваціў расійскае Міністэрства абароны ў забойстве салдат Вагнера. Падраздзяленні «Вагнера» выйшлі з Украіны і захапілі расійскі горад Растоў-на-Доне, а калона «Вагнера» накіравалася ў бок Масквы. Мяцеж быў спынены на наступны дзень пры нібыта пасрэдніцтве беларускага палітыка Аляксандра Лукашэнкі[32]. У ліпені 2023 года адбылася перадыслакацыя групы «Вагнер» на тэрыторыю Беларусі, палявы лагер размясціўся каля вёскі Цэль Асіповіцкага раёна. Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пачало сумесныя вучэнні з наймітамі «Вагнера»[33], таксама сумесныя вучэнні правялі Унутраныя войскі Рэспублікі Беларусь[34], а кіраўнік унтраных войскаў Мікалай Карпянкоў арганізаваў сустрэчу наймітаў з беларускімі дзецьмі з ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь»[35]. 23 жніўня 2023 года кіраўнікі групы «Вагнер» Яўген Прыгожын і Дзмітрый Уткін загінулі ў авіякатастрофе.
У лютым 2024 года кіраўнік унутраных войск Беларусі Мікалай Карпянкоў афіцыйна раздаваў вайскоўцам Унутраных войск Рэспублікі Беларусь шаўроны «Група Вагнера. Штурмавік», сам Карпянкоў таксама носіць шаўроны групы «Вагнер» на сваёй форме[36].
Статус тэрарыстычнай групы
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША аб’явіла ПВК «Вагнер» транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй праз удзел ў вайне ва Украіне, масавыя пакаранні смерцю, згвалтаванні, выкраданні дзяцей і фізічныя здзекі ў ЦАР і Малі[37].
2 лістапада 2022 года парламент Эстоніі прагаласаваў за наданне ПВК «Вагнер» статусу тэрарыстычнай групы[38], у 2023 годзе за тое ж самае прагаласавалі парламенты Францыі[39] і Літвы[40]. Ва Украіне «Вагнер» прызнаны транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй[41]. У ліпені 2023 года АБСЕ прыняла рэзалюцыю аб прызнанні ПВК «Вагнер» тэрарыстычнай арганізацыяй[42].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2017 года ПВК Вагнера ўключана ў санкцыйных спіс ЗША[43], што, у пэўным сэнсе, легалізавала яе агульнапрынятая назва, бо ў гэтым спісе арганізацыя была названа як PMC Wagner і ўключана ў рубрыку «Абазначэнні ўкраінскіх сепаратыстаў» (EO 13660 — Designations of Ukrainian Separatists)[44].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://www.theguardian.com/world/2022/sep/26/putin-ally-yevgeny-prigozhin-admits-founding-wagner-mercenary-group
- ↑ https://www.theguardian.com/world/2022/aug/07/russias-private-military-contractor-wagner-comes-out-of-the-shadows-in-ukraine-war
- ↑ Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь — 2020. Праверана 1 мая 2023.
- ↑ The Guardian — United Kingdom: GMG, 1821. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 16 лістапада 2022.
- ↑ https://zona.media/news/2022/09/26/vagner
- ↑ Wagner mutiny: Group fully funded by Russia, says Putin (англ.) . BBC News (27 чэрвеня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ What is the Wagner Group, Russia’s mercenary organisation? // The Economist. — ISSN 0013-0613.
- ↑ а б в г д Hummel, Kristina. Undermining Democracy and Exploiting Clients: The Wagner Group’s Nefarious Activities in Africa (англ.) . Combating Terrorism Center at West Point (23 чэрвеня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Band of Brothers: The Wagner Group and the Russian State | The Post-Soviet Post | CSIS (англ.). www.csis.org. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Ling, Justin. Moscow Turns U.S. Volunteers Into New Bogeyman in Ukraine (англ.) . Foreign Policy (15 сакавіка 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Opinion | One of the worst ways Putin is gaslighting the world on Ukraine (англ.). NBC News (5 красавіка 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Band of Brothers: The Wagner Group and the Russian State | The Post-Soviet Post | CSIS (англ.). www.csis.org. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Brimelow, Ben. Russia is using mercenaries to make it look like it's losing fewer troops in Syria (англ.) . Business Insider. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ TV Rain Inc. В Мозамбике убили пятерых бойцов ЧВК «Вагнер» . tvrain.ru (31 кастрычніка 2019). Праверана 30 кастрычніка 2019.
- ↑ "Российские наёмники вытеснили из Мозамбика местные ЧВК". Радио Свобода. 2019-11-19.
- ↑ Walsh, Declan. Russian Mercenaries Are Driving War Crimes in Africa, U.N. Says (англ.) . The New York Times (27 чэрвеня 2021). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ SBU releases new evidence of Russian Wagner fighters' involvement in war crimes against Ukraine (англ.). www.unian.info. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ What is Russia's Wagner group, and where are its fighters? (англ.) . BBC News (5 красавіка 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Головорезы (21+). Изуродовали кувалдой, отпилили голову, труп сожгли под музыку. Так в Сирии развлекались наемники из «группы Вагнера». Рассказываем, кто в этом участвовал (руск.). Новая газета (5 кастрычніка 2105). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Roth, Andrew. Man who filmed beheading of Syrian identified as Russian mercenary (англ.) . The Guardian (21 лістапада 2019). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Под Минском задержаны 32 боевика иностранной частной военной компании (подробности) // БЕЛТА, 29 июля 2020
- ↑ news.tut.by Архівавана 15 жніўня 2020.
- ↑ Ma, Alexandra. Ukraine posts image of dog tag it said belonged to a killed mercenary from the Wagner Group, said to be charged with assassinating Zelenskyy (англ.) . Business Insider. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ «В первую очередь интересуют убийцы и разбойники — вам у нас понравится». Похоже, Евгений Пригожин лично вербует наемников в колониях (руск.). Медиазона. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Quinn, Allison. ‘Putin’s Chef’ Is Personally Touring Russian Prisons for Wagner Recruits to Fight in Ukraine, Reports Say (англ.). The Daily Beast (6 жніўня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Today's D Brief: Zelenskyy thanks Americans, lawmakers; North Korea sent arms to Wagner, WH says; Breaking down the omnibus; Germany's year ahead; And a bit more. (англ.). Defense One (22 снежня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Что известно о потерях России за 10 месяцев войны в Украине (руск.). BBC News Русская служба. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Russia-supporting Wagner Group mercenary numbers soar (англ.) . BBC News (22 снежня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ State Duma passes law giving Wagner mercenaries ‘combat veteran’ status (англ.). Meduza. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Sauer, Pjotr. Putin ally Yevgeny Prigozhin admits founding Wagner mercenary group (англ.) . The Guardian (26 верасня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Russia's Prigozhin admits link to Wagner mercenaries for first time (англ.). Reuters (26 верасня 2022). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Roth, Andrew. Wagner boss to leave Russia as reports say US spy agencies picked up signs of planned uprising days ago (англ.) . The Guardian (25 чэрвеня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Пад Брэстам пройдуць сумесныя трэніроўкі беларускіх ваеннаслужачых з байцамі ПВК «Вагнер» . mil.by (20 ліпеня 2023).(недаступная спасылка)
- ↑ Ва ўнутраных войсках прайшлі вучэнні "па знішчэнні незаконных фарміраванняў" | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Карпянкоў зладзіў сустрэчу беларускіх дзяцей з вагнэраўцамі . belsat.eu (26 ліпеня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Як Карпянкоў уручае вайскоўцам шаўроны «Група Вагнэра. Штурмавік» . Радыё Свабода (10 лютага 2024). Праверана 21 лютага 2024.
- ↑ Treasury Sanctions Russian Proxy Wagner Group as a Transnational Criminal Organization (англ.). home.treasury.gov (26 студзеня 2023).
- ↑ Estonia’s parliament declares Russia a ‘terrorist regime’ (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ French parliament designates Wagner a ‘terrorist group’ (англ.). POLITICO (9 мая 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ https://www.facebook.com/lrtlt. Lithuania designates Russia’s Wagner as terrorist organisation (англ.). lrt.lt (14 сакавіка 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Ukraine's Parliament Recognizes Wagner as Transnational Criminal Organization (англ.). Get the Latest Ukraine News Today - KyivPost. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Парламентская ассамблея ОБСЕ признала Россию государством — спонсором терроризма, ЧВК «Вагнер» — террористической организацией (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ США ввели санкции против ЧВК «Вагнер» . РИА Новости (20 чэрвеня 2017). Праверана 2 ліпеня 2017.
- ↑ Treasury Designates Individuals and Entities Involved in the Ongoing Conflict in Ukraine (англ.). Министерство финансов США. Праверана 27 лютага 2018.