Дом Мертэнса
Славутасць | |
Дом Мертэнса | |
---|---|
59°56′07″ пн. ш. 30°19′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мадэрн, неакласіцызм і рускі неакласіцызм[d] |
Дата заснавання | 1911 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7800742000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом Мертэнса (руск.: Дом Ме́ртенса) — помнік архітэктуры на Неўскім праспекце ў Санкт-Пецярбургу: гандлёвы дом, стыль якога ўяўляе сабой сумесь мадэрна і неакласіцызму.
Першы будынак на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1740-x гадах.
У 1911—1912 гадах па праекце архітэктара М. С. Лялевіча тут быў збудаваны будынак гандлёвага дома для фірмы футравых вырабаў Ф. Л. Мертэнса. Пры праектаванні будынка былі ўжытыя абсалютна новыя інжынерныя і мастацкія рашэнні: маналітная жалезабетонная апорная канструкцыя будынка і тры вялізныя зашклёныя аркі, якія ўпрыгожваюць яго манументальны фасад.
У 1944 годзе ў будынку быў адкрыты першы ў Ленінградзе Дом мадэляў адзення, у дадатак да агульнасаюзнага дома мадэляў адзення ў Маскве (Кузнецкі мост, адкрыты ў 1933 годзе).
У сярэдзіне 2008 года будынак быў адрэстаўраваны і аддадзены ў арэнду — у ім адкрыўся флагманскі магазін Zara ў Санкт-Пецярбургу.