Заходнеславянскія мовы
Заходнеславянскія мовы — падгрупа славянскай моўнай групы.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заходнеславянская падгрупа ўключае мовы: польскую (каля 44 млн: дзяржаўная мова Польшчы; выкарыстоўваецца ў сумежных краінах — Беларусі, Украіне, Літве, таксама ў Расіі, ЗША, Бразіліі, Францыі, Канадзе і інш.), чэшскую (12 млн: афіцыйная мова Чэхіі; ужываецца ў Славакіі, Аўстрыі, ЗША і Канадзе), славацкую (5 млн: афіцвыйная мова Славакіі; бытуе ў Чэхіі, Венгрыі, Румыніі, на Украіне — Закарпацце, у Югаславіі, Канадзе і інш.) лужыцкую, або сербска-лужыцкую, якая мае два літаратурныя варыянты — верхнялужыцкую і ніжнялужыцкую (пад 100 тыс.: у Дрэздэнскай і Котбускай акругах Германіі), кашубскую, якую некаторыя мовазнаўцы лічаць дыялектам польскай мовы (у Паморскім і Куяўска-Паморскім ваяводствах Польшчы), а таксама мёртвую мову — палабскую, якая да XVIII ст. ўжывалася на левым беразе р. Лабы (Эльба; цяпер Ніжняя Саксонія, Германія).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагаўцоў В. І. Уводзіны ў мовазнаўства — Магілёў, 2004.