Новы Час (газета)
«Новы Час» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Novy čas[1] |
Тып | сайт і прэса[d] |
Фармат | A3 |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Колб Аксана Мікалаеўна |
Заснавана | 2002 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Беларусь: Мінск |
Тыраж | 5200 (жнівень 2021) |
ISSN | 2218-2144 |
Вэб-сайт | novychas.online |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Новы Час» — агульнапалітычная штотыднёвая газета, заснавана Мінскай гарадской арганізацыяй ТБМ імя Ф. Скарыны[2]. Выдаецца з сакавіка 2002 года. Наклад газеты ў 2021 годзе вагаўся ад 3600 да 7500 асобнікаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы нумар выдання выйшаў у сакавіку 2002 года. Да мая 2006 года выйшла 45 нумароў газеты. 17 лютага 2007 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь перарэгістравала газету на платформе закрытай газеты «Згода» без права распаўсюду праз шапікі «Белсаюздруку» і падпіску «Белпошты»[3]. 7 сакавіка 2014 года газета змяніла лагатып, а таксама дадала ў афармленне чырвоны колер[4]. Юбілейны 500-ы нумар выйшаў 16 верасня 2016 года.
22 сакавіка 2017 года РУП «Белсаюздрук» падпісала дамову на распаўсюджванне газеты «Новы Час» праз сваю гандлёвую сетку. 8 красавіка 2017 года газета з’явілася ў шапіках «Белсаюздруку» ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама з’явілася магчымасць афармлення падпіскі на газету праз каталог РУП «Белпошта»[5].
У 2018 годзе газета апублікавала серыю артыкулаў Дзяніса Івашына «Хто і як павінен будаваць» аб магчымых уладальніках рэстаранна-забаўляльнага комплексу «руск.: Поедем поедим» каля мемарыяла Курапаты. У жніўні прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі[6], запатрабаваўшы кампенсацыю 40000 BYN ад «Новага Часу» і 1000 BYN ад Івашына. У верасні суд Савецкага раёна Мінска адмовіў Ізраілевічу ў задавальненні пазову і абавязаў пазоўніка кампенсаваць адказчыкам паслугі адвакатаў — 600 BYN[7].
Дзейнасць падчас пратэстаў у Беларусі. Рэпрэсіі з боку ўлад
[правіць | правіць зыходнік]1 лістапада 2020 года падчас асвятлення «Маршу супраць тэрору» былі затрыманы тры фотакарэспандэнты газеты, сярод іх Яна Трусіла і Аляксандр Зяньковіч. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў Яне 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[8].
29 лістапада 2020 года падчас асвятлення «Маршу суседзяў» была затрымана пазаштатная фотакарэспандэнтка газеты Яна Трусіла. 30 лістапада суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Шут) прысудзіў ёй 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[9].
14 студзеня 2021 года стала вядома, што «Белсаюздрук» разрывае дамову з рэдакцыяй газеты аб рэалізацыі «Новага Часу» ў сваіх кіёсках з лютага 2021 года, пасля чаго газета зрабілася даступнай толькі праз падпісны індэкс «Белпошты»[10].
Па крымінальнай справе за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі 12 сакавіка 2021 года быў арыштаваны Дзяніс Івашын, журналіст выдання, які быў аўтарам цыкла артыкулаў «Каго ці што абараняе „Беркут“ у Беларусі» і за дзень да затрымання даваў інтэрв’ю каналу «Настоящее время», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расследвання[11]. 24 сакавіка 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[12].
28 мая 2021 года намеснік генеральнага пракурора Беларусі Максім Варонін вынес галоўнаму рэдактару «Новага Часу» афіцыйнае папярэджанне, выказаўшы прэтэнзіі да трох артыкулаў, апублікаваных у лютым і красавіку 2021 года, прычым некаторыя цытаты з тых артыкулаў у папярэджанні, падпісаным Вароніным, былі перакладзены з беларускай мовы на рускую некарэктна[13]. 7 чэрвеня 2021 года «Белпошта» адрэагавала на папярэджанне і праінфарміравала рэдакцыю, што газету на другое паўгоддзе ў падпісны каталог не возьме[14].
5 жніўня 2021 года Дзмітрый Дзмітрыеў, фатакор газеты, быў затрыманы ў сябе дома і арыштаваны на 15 содняў за «непадпарадкаванне» міліцыянтам[15][16].
10 жніўня 2021 года стала вядома пра спыненне выпуску друкаванай газеты пасля 12 жніўня: прыватная друкарня «Рол Прынт» у сваім лісце ад 27 ліпеня спаслалася на складанасці ў вытворчым цыкле, у выніку чаго стала немагчымым надалей выконваць дагавор на друк[15]. Рэдакцыя спрабавала знайсці ёй замену, аднак беспаспяхова[15]. Тым не менш было паабяцана, што сайт і сацыяльныя сеткі будуць абнаўляцца[15].
19—20 кастрычніка 2021 года ў сядзібе выдання і па месцы жыхарства журналістаў прайшлі ператрусы, супрацоўнікі былі дапытаны[16][17]. Да таго ж канфіскавалі камп’ютары і іншую офісную тэхніку[17]. Міжнародная федэрацыя журналістаў , Еўрапейская федэрацыя журналістаў , Беларуская асацыяцыя журналістаў раскрытыкавалі атаку на «Новы Час»[16].
28 кастрычніка 2021 года перастаў адкрывацца сайт novychas.by у Беларусі і за яе межамі[18]. У адказ на блакіроўку рэдакцыя запусціла люстэрка novychas.online[19].
22 снежня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў сайт і сацыяльныя сеткі газеты «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[20]. Раней у тым жа годзе ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі некалькі інтэрнэт-старонак „Новага часу“[21].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Газета-штотыднёвік «Новы Час» з’яўляецца адным з нешматлікіх перыядычных выданняў, якое выдаецца цалкам на беларускай мове. У выданні надаецца значная ўвага нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы, газета прапагандуе палітыку кіраўніцтва беларускай дзяржавы ў той частцы, якая накіравана на захаванне і ўмацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама на захаванне і распаўсюджванне беларускай мовы[22]. Выданне лічыцца газетай для інтэлектуалаў[23]. У выглядзе ўкладак ажыццяўляюцца спецпраекты «Новага Часу»: «Літаратурная Беларусь», «Cпартыўная Беларусь».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 годзе газета атрымала Прэмію імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Усходняй Еўропы » (Gerd Bucerius-Forderpreis Freie Presse Osteuropas) у памеры 30000 еўра. Намінавалі газету на прэмію: міністр замежных спраў Германіі Гернот Эрлер , Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз беларускіх пісьменнікаў і беларускае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН[24]. Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася ў сталіцы Нарвегіі Осла ў Нобелеўскім інстытуце[25][26].
Галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль стаў пераможцам міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта (Knight International Journalism Award) за 2008 год, які праводзіцца Міжнародным цэнтрам для журналістаў (ICFJ)[27][28].
Конкурс імя Аляксея Караля
[правіць | правіць зыходнік]Штогод (пачынаючы з 2017 года) рэдакцыя «Новага Часу» сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў праводзіць конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля ў гонар галоўнага рэдактара газеты «Новы Час» (2010—2015). У ім бяруць удзел маладыя журналісты ва ўзросце да 30 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца толькі арыгінальныя артыкулы на беларускай мове, раней не апублікаваныя.
Конкурсныя працы ацэньваюцца ў чатырох намінацыях:
- найлепшы грамадска-палітычны матэрыял;
- найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял;
- найлепшы культурна-гістарычны матэрыял;
- найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял.
Трох лаўрэатаў конкурсу вызначае рэдакцыя «Новага Часу». Трох пераможцаў вызначаюць чытачы шляхам галасавання на сайце выдання. У намінацыі «лепшы літаратурна-крытычны матэрыял» пераможцу вызначае сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»[29][30].
Галоўныя рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Алена Мікалаеўна Анісім (у 2000-х гадах);
- Аляксей Сцяпанавіч Кароль (2010—2015);
- Аксана Мікалаеўна Колб (з 2015).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2218-2144
- ↑ Dimiter Kenarov (2012-03-02). "Tongue Oppressor". Columbia Journalism Review(англ.). Праверана 2014-01-23.
- ↑ Пра Новы час
- ↑ «Новы час» змяніў дызайн . Наша Ніва (11 сакавіка 2014). Праверана 12 лютага 2018.
- ↑ Коровенкова Т.. "Белсоюзпечать" подписала договор на распространение газеты "Новы час"(недаступная спасылка). БелаПАН (22 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2017. Праверана 8 красавіка 2017.
- ↑ Бізнэсмэн Ізраілевіч падаў у суд на газету «Новы час» за расследаванні пра рэстаран у Курапатах . Наша Ніва (8 кастрычніка 2018). Праверана 19 верасня 2018.
- ↑ Не виноваты они // БелГазета. — 2018. — № 34 (1160). — 18 верасня. — С. 2.
- ↑ Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць . Новы Час (2 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ Фотакора «Новага Часу» Яну Трусіла асудзілі на 15 сутак (дапоўнена) . Новы Час (30 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ Печатную версию «Брестской газеты» постигла участь «Народной воли», «БелГазеты», «Свободных новостей Плюс» (руск.). mediaiq.by. Брестская газета (19 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
- ↑ «Ён змагаўся за праўду». Чым вядомы Дзяніс Івашын, якога затрымаў КДБ, і пры чым тут Украіна . БелаПАН. Радыё Свабода (15 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Дзяніса Івашына . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (24 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
- ↑ Shustin, Aaron. ЖУРНАЛИСТЫ ИЛИ ЭКСТРЕМИСТЫ? (руск.). Independent Israeli site / אתר ישראלי עצמאי / Независимый израильский сайт / Незалежны iзраiльскi сайт (2 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 7 чэрвеня 2021.
- ↑ «Белпочта» исключила газету «Новы Час» из подписного каталога (руск.). Брестская газета (7 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 7 чэрвеня 2021.
- ↑ а б в г АД. Выхад газеты «Новы час» прыпынены: прыватная друкарня адмовілася яе друкаваць . Белсат (10 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2021. Праверана 11 жніўня 2021.
- ↑ а б в Belarus: 'Novy Chas' newspaper raided, staff interrogated (англ.). Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова (22 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Karmanau, Yuras. Belarusian authorities raid top independent newspaper (англ.). Associated Press. The San Diego Union-Tribune (20 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ АГ/ИР. Перестали открываться сайты газеты «Новы час» и ресурсов «Настоящее время» и «Deutsche Welle» (руск.). Белсат (28 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ В Беларуси заблокирован сайт газеты «Новы час», работает «зеркало» (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (28 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ Сайт і сацсеткі выдання «Новы Час» абвесцілі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй . Беларуская асацыяцыя журналістаў (5 студзеня 2024).
- ↑ Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
- ↑ Начался сбор подписей за включение еженедельника «Новы час» в государственную систему распространения прессы . Наша Ніва (22 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2017. Праверана 6 красавіка 2017.
- ↑ Mazurkevich, Veranika. Kontra: Nowy czas (Białoruś) (польск.). Res Publica Nowa (27 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021. Праверана 17 сакавіка 2021.
- ↑ Preisträger 2009 (ням.). ZEIT-Stiftung . Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 9 ліпеня 2013.
- ↑ "Новы час" уганараваны прэміяй . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2017. Праверана 17 студзеня 2017.
- ↑ Недзяржаўная газета "Новы час" атрымала прэмію нямецкага фонда "Цайт" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2017. Праверана 17 студзеня 2017.
- ↑ Dawn Arteaga. Belarus’ Pioneering Editor and Ugandan Human Rights Reporter Named 2008 Knight International Journalism Award Winners (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародны цэнтр для журналістаў (3 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2013. Праверана 17 ліпеня 2013.
- ↑ Марина Рахлей. Алексей Король: лучше не премии получать, а жить в свободной стране (руск.). БелаПАН (4 ліпеня 2008). Праверана 17 ліпеня 2013.
- ↑ «Новы час» абвяшчае конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля . Новы Час (24 снежня 2019). Праверана 30 мая 2019.
- ↑ «Новы час» абвяшчае конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (16 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 30 мая 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- novychas.online — афіцыйны сайт
- Люстэркавы сайт
- Заблакаваны сайт Архівавана 25 кастрычніка 2021.
- «Новы Час» ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
Новы Час (газета) на Вікісховішчы |