Ніпур
Выгляд
Ніпу́р — старажытны шумерскі горад, рэлігійны цэнтр, месца культу вярхоўнага бога Энліля (на паўднёвы ўсход ад сучаснага горада Эд-Дыванія ў Іраку).
У 18 ст. да н.э. захоплены Вавілонам, пазней меў унутраную аўтаномію.
Археалагічнымі раскопкамі канца 19 — пачатку 20 ст. ўзноўлены план і архітэктурныя помнікі старажытнай часткі Ніпура: палацы кіраўнікоў Нарамсіна і Шаркалішары (2-я палова 3-га тыс. да н.э.), Ур-Наму (канец 3-га тыс. да н.э.), Ашурбаніпала (7 ст. да н.э.), храм Энліля — Экур з зікуратам. У 80 памяшканнях жрэцкай бібліятэкі захавалася каля 60 тыс. гліняных клінапісных таблічак, у якіх зафіксавана большая частка шумерскай літаратуры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ніпур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 349.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніпур