Перайсці да зместу

Плутон (карлікавая планета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плутон ⯓
Карлікавая планета Плутон
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Клайд Томба
Дата адкрыцця 18 лютага 1930
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха: J2000.0
Перыгелій 29,65834067 а. а.
Афелій 49,30503287 а. а.
Вялікая паўвось (a) 39,48168677 а. а.
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) 0,24880766
Сідэрычны перыяд абарачэння 90 613,3055 дзён (248,09 гадоў)
Сінадычны перыяд абарачэння 366,73 дзён
Арбітальная скорасць (v) 4,666 км/с
Спадарожнікі 5
Фізічныя характарыстыкі[1][2]
Экватарыяльны радыус 1195 км
Палярны радыус 1195 км
Плошча паверхні (S) 1,795×107 км²
Аб'ём (V) 7,15×109 км³
Маса (m) (1,305 ± 0,007)×1022 кг
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) 2,03 ± 0,06 г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) 0,58 м/с² (0,059 g)
Першая касмічная скорасць (v1) 1,2 км/c
Экватарыяльная скорасць вярчэння 0,01310556 км/с
Перыяд вярчэння (T) 6,387230 сід. дзён
Нахіл восі 119,591 ± 0,014°
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α) 133,046 ± 0,014°
Схіленне паўночнага полюса (δ) −6,145 ± 0,014°
Альбеда 0,4
Бачная зорная велічыня да 13,65
Вуглавы дыяметр 0,065—0,115″
Тэмпература
 
мін. сяр. макс.
Паверхні
33 44 55
Атмасфера
Атмасферны ціск 0,30 Па
Склад:

азот, метан

Плутон (134340 Pluto) — найбуйнейшая па памеры вядомая карлікавая планета[3] ў Сонечнай сістэме.

Назва паходзіць ад імя бога падземнага свету ў старажытнарымскай міфалогіі.

У гонар Плутона быў названы хімічны элемент плутоній.

Астранамічны сімвал Плутона — ⯓[4] і ♇.[5]

Агульныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр: 2301[6] км (0,18 зямных) ; Маса: 0,002 зямных ; Перыяд абарачэння: 6 дзён 9 гадз.[6] ; Арбітальны перыяд: 248 г. ; Адлегласць ад Сонца: 39 а.а.[7]

Відавочна, большую частку масы складае лёд з азоту, метану і манаксіду вугляроду. Сярэдняя тэмпература паверхні 43 K (-230 °C).[8] Плутон мае вельмі разрэджаную атмасферу з азоту. Існуюць вельмі нязначныя змены надвор'я і сезонаў.

Гісторыя адкрыцця і даследавання

[правіць | правіць зыходнік]

У 1906 годзе амерыканец Персіваль Лоўэл, заснавальнік уласнай абсерваторыі, распачаў пошукі магчымай дзявятай планеты Сонечнай сістэмы, якую ён назваў «Планетай Х». Плутон быў адкрыты 18 лютага 1930 года, калі астраном-аматар Клайд Томба, шукаючы прычыны адхіленняў у арбіце Нептуна, параўнаў два фотаздымкі зорнага неба з Лоўэлаўскай абсерваторыі.

Доўгі час пасля адкрыцця Плутон лічыўся 9-й планетай Сонечнай сістэмы. Але на падставе адметнасцей арбіты, а таксама вельмі значных адрозненняў памераў і геалогіі Плутона ад іншых планет вонкавай часткі Сонечнай сістэмы Міжнародны астранамічны саюз у 2006 годзе перагледзеў статус Плутона і класіфікаваў яго як «карлікавую планету».

Сістэма Плутона

[правіць | правіць зыходнік]
Малыя спадарожнікі Плутона.

Ёсць тэарэтычная магчымасць існавання слабых колцаў Плутона.

Вядомы пяць натуральных спадарожнікаў Плутона. Харон (адкрыты ў 1978 годзе Дж.Крысці, з'яўляецца самым вялікім са спадарожнікаў), два маленькіх спадарожніка Нікс і Гідра (адкрыты ў 2005 годзе)[9]. Чацвёрты спадарожнік — Кербер — быў адкрыты з дапамогай тэлескопа «Хабл». 11 ліпеня 2012 года было абвешчана аб адкрыцці пятага спадарожніка Плутона, які пасля атрымаў імя Стыкс[10].

Усе спадарожнікі звяртаюцца па амаль кругавым арбітам прыкладна ў экватарнай плоскасці Плутона.

Супастаўленне арбіт Нептуна і Плутона.

Плутон вельмі блізкі ў памерах да свайго спадарожніка Харона. Гэта ставіць пытанне спосабу ўтварэння такой сістэмы. Паводле адной з гіпотэз, Харон і рэшта спадарожнікаў былі адарваны ад Плутона ў выніку ўдарнага сутыкнення з іншым нябесным целам блізкай да Плутона масы.

Арбіта Плутона моцна выцягнута, і Сонца далёкае ад яе геаметрычнага цэнтру (гл. таксама: эксцэнтрысітэт). Разам з моцным (~17,1°) нахілам плоскасці арбіты да экліптыкі, гэта прыводзіць да таго, што Плутон на пэўных частках сваёй арбіты бывае бліжэйшым да Сонца за Нептун, напр. у 1979 – 11.2.1999. Гэта дае падставы меркаваць, што Плутон не класічная планета, а цела з поясу Койпера, або страчаны спадарожнік Нептуна.

Тэмпература паверхні Плутона ніжэйшая, чым прагназавалася з улікам толькі геалогіі і сонечнага асвятлення, з-за анты-парніковага эфекту.[11]

Касмічныя даследаванні

[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе да Плутона быў запушчаны касмічны апарат «Новыя гарызонты», які ў ліпені 2015 года праляцеў на блізкай адлегласці каля Плутона і атрымаў шырокія новыя звесткі аб гэтай планеце.

  1. D. R. Williams.. Pluto Fact Sheet(недаступная спасылка). NASA (7 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2015. Праверана 28 сентября 2008.
  2. Marc W. Buie, William M. Grundy, Eliot F. Young, Leslie A. Young, S. Alan Stern. Orbits and photometry of Pluto’s satellites: Charon, S/2005 P1, and S/2005 P2 // Astronomical Journal. — 2006. — Vol. 132. — P. 290. — ISSN 0004-6256. — DOI:10.1086/504422arΧiv:astro-ph/0512491
  3. Паводле перакласіфікацыі (2006). Раней класіфікавалася як 9-я планета Сонечнай сістэмы.
  4. JPL/NASA. What is a Dwarf Planet?. Jet Propulsion Laboratory (22 красавіка 2015). Праверана 19 студзеня 2022.
  5. John Lewis, рэд. (2004). Physics and chemistry of the solar system (2 ed.). Elsevier. p. 64.
  6. а б Дадзеныя 2005 г.
  7. Сярэдняе значэнне, наогул можа быць у межах каля 30-50 а.а.
  8. Ніжэйшая за прагноз. Гл. #адметнасці.
  9. Guy Gugliotta.. Possible New Moons for Pluto(недаступная спасылка). Washington Post (1 ноября 2005). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана 10 кастрычніка 2006.
  10. Hubble Discovers a Fifth Moon Orbiting Pluto (News Release STScI-2012-32)(недаступная спасылка). HubbleSite NewsCenter (11 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2014. Праверана 13 March 2015.
  11. Паводле дадзеных назіранняў з SMA (Submillimeter Array) на Гавайскіх а-вах, 2006.