Рычард Робертс
Рычард Джон Робертс | |
---|---|
англ.: Richard John Roberts | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1943[1] (81 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, біяхімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | малекулярная біялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | інтроны |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1993) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рычард Джон Робертс (англ.: Richard John Roberts, нар. 6 верасня 1943[1], Дэрбі) — брытанскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1993 годзе разам з Ф.Шарпам «за адкрыццё, незалежна адзін ад аднаго, перарывістай структуры гена».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рычард Джон Робертс нарадзіўся 6 верасня ў Дэрбі ў сям'і аўтамеханіка. Маці была хатняй гаспадыняй. Калі Робертсу споўнілася 4 гады, сям'я пераехала ў горад Бат, дзе ён скончыў City of Bath Boys' School.[7] Школа была пазней названая ў яго гонар.
З 1963 года ў ЗША. У 1965 годзе Робертс скончыў універсітэт Шэфілда (Шэфілд) і паступіў там жа ў аспірантуру. На працягу аднаго года ён практычна скончыў дысертацыю па даследаванні флаванаідаў і, маючы вольны час, зацікавіўся малекулярнай біялогіяй. Пасля абароны дысертацыі ў студзеня 1969 года Робертс пераехаў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе інтэнсіўна займаўся транспартнай РНК і даведаўся пра працы Даніэла Натанса па рэстрыкцыйным ферментам, якія адкрылі шлях да дэталёвага вывучэння ДНК.
Адкрыў у 1977 годзе адначасова і незалежна ад Філіпа Шарпа перарывістую структуру гена.
У 1992 годзе перайшоў у біятэхналагічную кампанію Нью-Інгланд Біялабс, якая наладзіла вытворчасць рэстрыктаз для лабараторнага выкарыстання.
Стаўшы лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў 1993 годзе, ён быў узнагароджаны ганаровым званнем доктара навук ва ўніверсітэце Бата ў 1994 годзе.[8]
Робертс быў адным з тых, хто падпісаў Другі гуманістычны маніфест.[9] Ён быў пасвечаны ў рыцары ў 2008 годзе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Richard John Roberts // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ а б Richard J. Roberts Biographical — Nobel Foundation. Праверана 4 лютага 2021.
- ↑ https://royalsociety.org/people/richard-roberts-12188
- ↑ Nobel Prize website
- ↑ Honorary Graduates 1989 to present(недаступная спасылка). bath.ac.uk. University of Bath. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2015. Праверана 18 February 2012.
- ↑ Humanist Manifesto II(недаступная спасылка). American Humanist Association. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана October 4, 2012.
- ↑ http://royalsociety.org/awards/gabor-medal/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Shampo, Marc A; Kyle Robert A (February 2003). "Richard J. Roberts—Nobel Laureate for discovery of split genes". Mayo Clin. Proc. 78 (2): 132. doi:10.4065/78.2.132. ISSN 0025-6196. PMID 12583523.
- Bartnik, E (1994). "Nobel prizes in physiology, medicine and chemistry in 1993". Postepy Biochem. 40 (1): 4–5. PMID 8208634.
- Boman, H (December 1993). "1993 Nobel Prize in physiology and medicine". Tidsskr. Nor. Laegeforen. 113 (30): 3666–7. PMID 8278945.
- Carr, K (October 1993). "Nobel goes to discoverers of 'split genes'". Nature. 365 (6447): 597. doi:10.1038/365597a0. PMID 8413620.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Рычард Робертс на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 6 верасня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Дэрбі
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Біяхімікі Вялікабрытаніі
- Малекулярныя біёлагі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі
- Рыцары-бакалаўры