Перайсці да зместу

Стэфан III (IV)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан III (IV)
лац.: Stephanus PP. III (IV)
Стэфан III (IV)
94-ы Папа Рымскі
7 жніўня 768 — 24 студзеня 772
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Павел I
Пераемнік Адрыян I

Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне мерк. 720[1]
Смерць 24 студзеня 772[1]
Пахаванне
Бацька Аліва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан III (лац.: Stephanus PP. III; 72024 студзеня 772) — Папа Рымскі з 7 жніўня 768 года па 24 студзеня 772 года.

Сын сіцылійца з імем Аліва, быў адзіным чалавекам, якія застаўся верным Папе Паўлу I. Падчас кіравання меў апазіцыю з боку антыпапы Канстанціна. Звярнуўся за дапамогай супраць лангабардаў да караля франкаў Піпіна, але той памёр.

У Рыме працягнулася барацьба партый, і Папа быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да лангабардаў. Заключыў з імі саюз, перапыніўшы шэраг пантыфікаў, якія арыентаваліся на Франскае каралеўства. Улетку 769 года кароль лангабардаў Дэзідэрый прыбыў у Рым.

У горадзе ўспыхнуў мяцеж, у выніку якога ледзь не быў забіты папа. Стэфан III прывабіў лідараў антылангабардскай партыі ў пастку і перадаў іх у рукі Дэзыдэрыя. 12 красавіка 769 года на Латэранскім саборы былі прынятыя новыя правілы абрання папаў і асуджаны антыпапа Канстанцін II. Надалей Папам не мог стаць просты чалавек, які не прайшоў царкоўнай іерархіі ад ніжэйшых чыноў да сану дыякана ці прасвітара-кардынала. Удзел народа ў абранні Папы быў скасаваны.

Зноскі

  1. а б autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.