Фрэдэрык Райнес
Фрэдэрык Райнес | |
---|---|
англ.: Frederick Reines | |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1998[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | адзін з аўтараў эксперыментальнага адкрыцця нейтрына |
Член у | |
Узнагароды |
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1983) Нобелеўская прэмія па фізіцы (1995) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдэрык Райнес (англ.: Frederick Reines; 16 сакавіка 1918, Патэрсан, Нью-Джэрсі, ЗША — 26 жніўня 1998, Орындж, акруга Орындж, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1995) за адкрыццё нейтрына.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Нью-Джэрсі, ЗША ў сям’і яўрэяў-эмігрантаў з Беларусі. Яго бацькі — Ізраіль Райнес і Гусі Коэн — эмігравалі з Ліды і пажаніліся ўжо ў Злучаных Штатах. Дзед з боку бацькі — рабі Іцхак Якаў Райнес (1839—1915) — вядомы сваім укладам у станаўленне яўрэйскага рэлігійнага руху Мізрахі. Перад Другой сусветнай вайной Ізраіль Райнес працаваў на ткацкай фабрыцы. Затым сям’я пераехала ў Хелбарн, штат Нью-Ёрк.
Фрэдэрык Райнес атрымаў доктарскую ступень па фізіцы ў Нью-Ёркскім універсітэце (1944). Затым працаваў у Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі ў Нью-Мексіка, дзе праводзіліся атамныя даследаванні (1951). У 1951 Райнес становіцца прафесарам фізікі і дэканам кафедры фізікі Тэхналагічнага інстытута ў Пітсбургу. У 1966—1988 — прафесар Каліфарнійскага універсітэта ў Ірвіне.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуючы ў творчым тандэме з Клайдам Коўэнам, Ф. Райнес займаўся даследаваннем тэорыі нейтрына. Райнес і Коўэн даказалі існаванне нейтрына, прадказанага ў 1930 Вольфгангам Паўлі. У 1951 яны прапаноўвалі выкарыстоўваць для свайго эксперыменту атамную бомбу, але гэты план быў заменены эксперыментамі на ядзерным рэактары ў Паўднёвай Караліне (1955). Падчас гэтых эксперыментаў было пацверджана існаванне нейтрына.
Зарэгістраваў электроннае антынейтрына ў выпрамяненні ад ядзернага рэактара (1956, разам з К. Коўэнам), атмасфернае нейтрына (1965) і усплёскі нейтрына ад звышновай зоркі ў Вялікім Магеланавым воблаку (1987). Эксперыментальна даказаў закон захавання барыённага зараду (1957).
За адкрыццё нейтрына Райнес (сумесна з Марцінам Перлам) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1995 (Коўэн, яго суаўтар па адкрыцці, памёр у 1974). Райнес таксама быў лаўрэатам шматлікіх іншых прэстыжных узнагарод, у тым ліку прэмію імя Роберта Опенгеймера (1981) і Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1983), узнагарод Амерыканскага фізічнага таварыства і фонду Гугенхайма. Райнес быў сябрам Амерыканскага таварыства настаўнікаў фізікі, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, аўтарам навукова-папулярных лекцый у розных прэстыжных арганізацыях, у тым ліку ў Ізраільскай акадэміі навук і мастацтваў, у Стэнфардскім універсітэце і ва Універсітэце Мэрыленда.
Зноскі
- ↑ а б Frederick Reines // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Frederick Reines // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б NNDB — 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцюкевіч М. М. Райнес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Пасейк
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў акрузе Орындж (Каліфорнія)
- Супрацоўнікі Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі
- Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі ЗША
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Замежныя члены РАН