Рымлянін, сын Іаана з роду Крэсчэнца і Феадоры з роду графаў Тускулумскіх. Быў епіскапам Нарніі. Неўзабаве пасля абрання Папам Ян быў выгнаны рымскай шляхтай і вярнуў свой трон толькі з дапамогай Атона I Вялікага. Заснаваў архіепіскапства ў Мекленбургу. 25 снежня967 г. каранаваў Атона II Рудога суправіцелем імператара.