Гарадскі пасёлак Бешанковічы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бешанковічы
Бешанковічы
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 55°02′00″ пн. ш. 29°27′00″ у. д. / 55.033333° пн. ш. 29.45° у. д. (G) (O) (Я)55°02′00″ пн. ш. 29°27′00″ у. д. / 55.033333° пн. ш. 29.45° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Вобласць Віцебская
Раён Бешанковіцкі
Першае згадванне XV стагоддзе
Вышыня цэнтра 142 м
Насельніцтва 7,3 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 2131
Паштовы індэкс 211361
Афіцыйны сайт http://beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/
(руск.)  (англ.) 
Бешанковічы (Беларусь)
Бешанковічы
Бешанковічы
Бешанковічы (Віцебская вобласць)
Бешанковічы
Бешанковічы

Бешанковічы — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Бешанковіцкага раёна, прыстань на левым беразе р. Заходняя Дзвіна. У 51 км ад Віцебска, 38 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі ОршаЛепель. Вузел аўтадарог на Віцебск, Шуміліна, Лепель, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва 7,9 тыс. чал. (2009).

Змест

Гісторыя [правіць]

Упершыню згадваецца ў 1447 або 1460. У пач. 16 ст. як вёска ўваходзілі ў Полацкае ваяводства ВКЛ, у сяр. 16 ст. належала кн. Друцкім-Сакалінскім. У 16—17 ст. належалі Сапегам, Агінскім, Храптовічам. У 1-й палове 17 ст. пры Сапегах атрымалі статус мястэчка, з 1634 магдэбургскае права. Пры Сапегах Бешанковічы разбудаваліся, у мястэчку штогод праводзіліся 2 кірмаша, самы вядомы быў Петрапаўлаўскі, які пачынаўся 29 чэрвеня (у дзень святых Пятра і Паўла) і стаяў 4 тыдні. Штогод на яго з'язджалася да 4-5 тыс. чалавек. З кан. 17 ст. Бешанковічы перайшлі ва ўласнасць Агінскіх, пры якіх у мястэчку пабудаваны першыя каменныя будынкі. У Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 тут размяшчаліся расійскія войскі, тры разы мястэчка наведаў Пётр I. З сяр. 18 ст. — горад. У канцы 18 ст. мястэчка ў Лепельскім павеце. У вайну 1812 акупіраваныя французскімі войскамі, некалькі дзён тут размяшчаўся штаб Напалеона. У 1821 Бешанковічы наведваў імператар Аляксандр I. У пач. 20 ст. цэнтр воласці. З 1924 цэнтр раёна ў Віцебскай акрузе (да 1930), з 1938 гарадскі пасёлак у Віцебскай вобл. У Вялікую Айчынную вайну Бешанковічы спаленыя акупантамі.

Дэмаграфія [правіць]

  • 1552 — 34 двары
  • 2004 — 8,2 тыс. чал.
  • 2008 — 7,9 тыс. чал.
  • 2009 — 7,9 тыс. чал.

Эканоміка [правіць]

Прадпрыемствы лёгкай (ільнозавод), харчовай прамысловасці (малочны завод), камбінат будматэрыялаў. Вядомыя як цэнтр традыцыйных ганчарных вырабаў, так званай бешанковіцкай керамікі (фабрыка мастацкіх вырабаў). Гасцініца (вул. Камуністычная, 22). Дом паляўнічага.

Адукацыя [правіць]

Сярэдняя школа.

Культура [правіць]

Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей

Памятныя мясціны [правіць]

Вядомыя асобы [правіць]

У Сеціве [правіць]