Горад Баранавічы
| Горад
Баранавічы
Цэнтр горада
|
|||||||||||||||||||||||
Бара́навічы (руск.: Бара́новичи) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці, цэнтр Баранавіцкага раёна, у міжрэччы р. Шчары і яе прытоку р. Мышанкі, у 206 км ад Брэста. Чыгуначны і аўтамабільны вузел. Насельніцтва 167,9 тыс. чал. (2006).
|
Гісторыя [правіць]
Пачатак гораду дала чыгуначная станцыя Баранавічы (пабудаваная ў 1871), вакол якой паўстаў пасёлак. З 1884 — мястэчка Разводава. У 1884 паўстаў другі цэнтр фармавання горада — станцыя Баранавічы на Палескім участку чыгункі, пасёлак вакол якой назвалі Новыя Баранавічы. У 1890-я пасёлкі аб'ядналіся.
18 сакавіка 1919 Польскі атрад кавалерыі пад кіраўніцтвам маёра Уладыслава Дамброўскага адбіў Баранавічы з рук бальшавікоў. Полскія войскі здабылі вялікую колькасць зброі, амуніцыі, іншых ваенных рэсурсаў, а таксама ўзялі ў палон шматлікіх бальшавіцкіх салдатаў[2]. З 1921 у складзе Польшчы. У 1924 годзе быў збудаваны драўняны каталіцкі касцёл пад назв. Уздвіжання Крыжа. У горадзе існаваў таксама, другі пасля варшаўскага, Помнік-магіла невядомага польскага жаўнера. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя Польскае Радыё Баранавічы, адной з мэтаў якой было супрацьстанне савецкай радыёпрапагандзе. У Баранавічах сваю сядзібу мела Наварудcкая Брыгада Кавалерыі, якой ад 1937 года кіраваў генерал Уладыслаў Андэрс[3].
З пачаткам паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну (17.9.1939) на тэрыторыі Баранавіцкага павета пачасціліся выпадкі рабункаў і забойстваў. Ахвярамі былі заможныя грамадзяне і супрацоўнікі польскай адміністрацыі (пераважна палякі), а злачынцамі — бандыты, мясцовыя камуністы, сяляне і гараджане (пераважна беларусы і яўрэі). Часта злачынствы здзяйсняліся пад уплывам савецкай прапаганды. У сувязі з гэтым, у Баранавічах кіраўнік магістрата Ян Венгжын з мэтай абараніць горад ад анархіі сфарміраваў міліцыю, якая налічвала 186 асабіста яму вядомых палякаў, насіла сінія павязкі на рукавах, мела кулямёты. Супраць існавання міліцыі выступіла група мясцовых камуністаў, якая ў 10:00 ўварвалася ў будынак магістрату і патрабавала ліквідаваць міліцыю, але сваёй мэты гэтыя камуністы не дасягнулі. Міліцыя дзейнічала да прыходу ў горад частак Чырвонай Арміі ў 14:00 17 верасня 1939 г., дзякуючы ёй Баранавічы былі адным з нешматлікіх месцаў у Заходняй Беларусі, дзе ў першыя гадзіны пасля пачатку Паходу Чырвонай Арміі не адбыліся пагромы[4].
З 1939 у БССР. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе дзейнічалі антыфашысцкая арганізацыя і патрыятычнае падполле. З 1957 — цэнтр Баранавіцкага раёна.
У 2-й палове 1940-х кіраўніцтва БССР стварала цяжкасці ў арганізацыі выезду жыхароў Баранавічаў, якія не жадалі жыць у СССР, а хацелі з'ехаць ў Польшчу ў яе новых, пасляваенных межах. Улады стварылі паняцце асоба народжаная на тэрыторыі Беларусі. Такіх асоб аўтаматычна лічылі беларусамі і адмаўлялі ім у праве вызначэння сваёй нацыянальнасці паводле мовы або веравызнання. У наступным, выезд у Польшчу для такіх асоб быў немагчымы. Польскія члены беларуска-польскай камісіі ў Баранавічах пісалі ў сваёй справаздачы: «беларускі бок… не глядзячы на тое, што ён сам бачыць і чуе… безумоўна вырашае, што яны беларусы, таму, што яны тут нарадзіліся».[5]
Эканоміка [правіць]
Галоўныя галіны прамысловасці: машынабудаванне (Баранавіцкі станкабудаўнічы завод ЗАТ «Атлант», РУВП «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод»), лёгкая, харчовая (ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», Баранавіцкі хлебазавод). Іншыя буйныя прадпрыемствы: ААТ «Бархім», УП «Блік», УП «Завод Энергадэталь», ААТ «Баранавічыдрэў», УП "Мэблевая фабрыка «Лагуна» і інш. Гасцініцы «Гарызонт», «Камсамольская», «Свіцязь» і інш.
Аб'ём экспарту — 83 млн дол. ЗША (2005). Пастаўкі ў больш як 40 краін свету (60 % — у Расію).
Культура, адукацыя [правіць]
Штогод праводзіцца Рэспубліканскі фестываль духавай музыкі «Беларускія фанфары».
У горадзе касцёл Маці Божай Фацімскай (1998), Крыжаўзвіжанскі касцёл (1924—1925), Баранавіцкі Пакроўскі сабор.
Партнёрскія гарады [правіць]
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары [правіць]
- Яша Бурш
- Алена Дылько
- Ян Збажына
- Марыя Логвінава
- Валерыя Ільінічна Навадворская
- Наталля Вячаславаўна Сазановіч
- Юлія Хітрая
Гл. таксама [правіць]
- Баранавіцкае выступленне рабочых і салдатаў, 1905
- Польскае Радыё Баранавічы
- Баранавіцкі абласны драматычны тэатр
Спасылкі [правіць]
- INTEX-PRESS Online — Навіны Баранавіцкага рэгіёна
- Баранавічы ва ўспамінах
- Гарадскі транспарт у Баранавічах
- Сайт футбольнага клуба «Баранавiчы»
- Фота горада Баранавічы
Зноскі
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 70. ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ Marek A. Koprowski: Białoruś. Uparte trwanie polskości. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2006, s. 135—136. ISBN 978-83-7441-409-8.
- ↑ Wierzbicki, M. Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941 / Marek Wierzbicki. — Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. S. 129—130; seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
- ↑ Ruchniewicz, M. Stosunki narodowościowe w latach 1939—1948 na obszarze tzw. Zachodniej Białorusi // Przemiany narodowościowe na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej 1931—1948 / pod red. S. Ciesielskiego. — Toruń: 2003. S. 309.
| Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Баранавіцкі • Брэсцкі • Бярозаўскі • Ганцавіцкі • Драгічынскі • Жабінкаўскі • Іванаўскі • Івацэвіцкі • Камянецкі • Кобрынскі • Лунінецкі • Ляхавіцкі • Маларыцкі • Пінскі • Пружанскі • Столінскі | |
| Гарады абласнога падпарадкавання | Брэст • Баранавічы • Пінск | |