Тытан, хімічны элемент
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тытан (лац.: Titanium) Ti — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 22. Серабрыста-белы метал, падобны з выгляду на сталь.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Па распаўсюджанасці ў зямной кары — 9-е месца сярод элементаў. Радовішчы ў Аўстраліі, Канадзе, Нарвегіі, ЗША, Расіі, Індыі, Бразіліі, Украіне.
Асноўныя руды: ільменіт (FeTiO3), руціл (TiO2), тытаніт (CaTiSiO5).
[правіць] Прымяненне
Авія-, ракета-, суднабудаўніцтва. Выраб тытанавых бяліл — найлепшай белай фарбы.
