Перайсці да зместу

Анатоль Мечыслававіч Маркевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:15, 23 лістапада 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Анатоль Мечыслававіч Маркевіч
8-ы Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
з 19 лістапада 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Юрый Бондар
Сцяг Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Брэсцкай вобласці
12 лютага 2019 — 29 кастрычніка 2020
Папярэднік Васіль Мікалаевіч Герасімаў
Пераемнік Валерый Паўлавіч Вакульчык
Сцяг Старшыня Навагрудскага райвыканкама
2011 — 12 лютага 2019
Пераемнік Сяргей Аляксандравіч Федчанка
Сцяг Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў
2010 — 2011

Нараджэнне 1971[1]
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага

Анатоль Мечыслававіч Маркевіч (нар. 1971, в. Грамкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Шчучынскага раёна. У 1999−2002 гадах дырэктар СШ № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы. З 2002 г. — намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010—2011 гадах старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў. У 2011—2019 гадах — старшыня Навагрудскага райвыканкама.

З 12 лютага 2019 года[2] па 19 лістапада 2020 года працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэсцкай вобласці.

19 лістапада 2020 года прызначаны міністрам культуры Беларусі[3].

Зноскі