Ліверпульскі Хоупскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:12, 17 сакавіка 2022, аўтар ElisavetaIvanova (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Картка ўніверсітэта |назва = Ліверпульскі Хоупскі ўніверсітэт |скарачэнне = |эмблема = Liverpool Hope University crest.jpg |выява = St Katherine's College, Liverpool-2.jpg |арыгінал = {{lang-en|Liverpool Hope University}} |міжназва = |ранейшае = |дэвіз =...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Ліверпульскі Хоупскі ўніверсітэт
англ.: Liverpool Hope University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Liverpool Hope University
Заснаваны 1844
Год рэарганізацыі 2005
Студэнты 7 885
Размяшчэнне Ліверпул, Англія
Сайт hope.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліверпульскі Хоупскі ўніверсітэт (англ.: Liverpool Hope University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліверпул.

Агульная характарыстыка

Універсітэт вырас з трох педагагічных каледжаў: каледжа Святой Кацярыны, каледжа Нотр-Дам і каледжа Хрыста. Універсітэт мае экуменічную традыцыю, унікальную ў еўрапейскай вышэйшай адукацыі, калі каледж Святой Кацярыны англіканскі, то каледж Нотр-Дам і каледж Хрыста - каталіцкія. Англіканскі біскуп Дэвід Шэппард і каталіцкі арцыбіскуп Дэрэк Уорлак (якія далі свае імёны ўніверсітэцкай бібліятэцы Шэппарда-Уорлака) адыгралі прыкметную ролю ў яго фарміраванні. Яго назва паходзіць ад вуліцы, якая злучае англіканскі і каталіцкі саборы горада, дзе па чарзе праводзяцца выпускныя цырымоніі ўніверсітэта.

Універсітэт з'яўляецца адначасова навукова-даследчай і навучальнай установай. У канцы 2010-х гадоў ён дасягнуў залатога рэйтынгу ў сістэме ўрада Вялікабрытаніі.

Зноскі

Спасылкі