Рычмандскі амерыканскі міжнародны ўніверсітэт у Лондане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычмандскі амерыканскі міжнародны ўніверсітэт у Лондане
англ.: Richmond, The American International University in London
Арыгінальная назва англ.: Richmond, The American International University in London
Заснаваны 1972
Размяшчэнне Лондан
Сайт richmond.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычмандскі амерыканскі міжнародны ўніверсітэт у Лондане (англ.: Richmond, The American International University in London) — брытанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 1972 годзе брытанскім педагогам Сірылам Джуліянам Хэбдэнам Тэйларам. Універсітэт мае два кампусы ў Лондане: у Рычманд-Хіл і Кенсінгтане.

Універсітэт прысуджае дыпломы штата Дэлавэр (ЗША), дзе ўніверсітэт акрэдытаваны ў аспаведнасці з амерыканскім заканадаўствам аб вышэйшай адукацыі. Да 2018 года такія дыпломы ў Вялікабрытаніі прысуджаліся Адкрытым універсітэтам; але з 2018/2019 навучальнага года ўніверсітэт змог выдаваць свае ўласныя ступені ў Вялікабрытаніі, атрымаўшы паўнамоцтвы аб прысуджэнні дыпломаў аб вышэйшай адукацыі ад Агенцтва па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі Вялікабрытаніі. Гэта азначае, што ўсе студэнты атрымліваюць дыпломы як у Вялікабрытаніі, так і ў ЗША па адной праграме.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бізнес-школа
  • Школа камунікацый, мастацтваў і сацыяльных навук
  • Школа вольных мастацтваў

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]