Універсітэт імя Херыёта і Вата
Выгляд
Універсітэт імя Херыёта і Вата | |
---|---|
англ.: Heriot-Watt University | |
Арыгінальная назва | англ.: Heriot-Watt University |
Заснаваны | 1821 |
Год рэарганізацыі | 1966 |
Студэнты | 29 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Эдынбург, Шатландыя |
Сайт | hw.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт імя Херыёта і Вата (англ.: Heriot-Watt University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эдынбург у Шатландыі. Названы ў гонар ювеліра і філантропа Джорджа Херыёта і інжынера-вынаходніка Джэймса Вата.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Ён быў заснаваны ў 1821 годзе як Эдынбургская школа мастацтваў, першы ў свеце інстытут механікі, а затым атрымаў статус універсітэта каралеўскай граматай у 1966 годзе. Гэта восьмая старэйшая ўстанова вышэйшай адукацыі ў Вялікабрытаніі. Універсітэт вядомы сваёй накіраванасцю на навуку і тэхніку, гэта адзін з 39 "старых" універсітэтаў у Вялікабрытаніі, які ўваходзіць у другі кластар элітных універсітэтаў пасля Оксфарда і Кембрыджа.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа энергетыкі, геанавук, інфраструктуры і грамадства
- Школа інжынерных і фізічных навук
- Школа сацыяльных навук
- Школа матэматычных і камп'ютарных навук
- Школа тэкстылю і дызайну
- Бізнес-школа
- Інстытут урбаністыкі
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ Open Funder Registry — doi:10.13039/100009767 Праверана 7 снежня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Херыёта і Вата
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы