Борнмуцкі ўніверсітэт мастацтваў
Борнмуцкі ўніверсітэт мастацтваў | |
---|---|
англ.: Arts University Bournemouth | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Arts University Bournemouth |
Заснаваны | 1880 |
Размяшчэнне | Пул, Англія |
Сайт | aub.ac.uk |
![]() |
Борнмуцкі ўніверсітэт мастацтваў (англ.: Arts University Bournemouth) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Пул.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт спецыялізуецца на мастацтве, перформансе, дызайне і медыях. Раней ён быў вядомы як Борнмуцкі ўніверсітэцкі каледж мастацтваў і Борнмуцкі інстытут мастацтваў і з'яўляецца домам для Борнмуцкай кінашколы.
Універсітэт быў узнагароджаны залатой прэміяй у 2017 на "Teaching Excellence Framework", урадавай ацэнцы якасці навучання студэнтаў у універсітэтах і іншых установах вышэйшай адукацыі ў Англіі. Гэтая ўзнагарода адзначыла высокі ўзровень прафесійнай занятасці выпускнікоў.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Борнмуцкі ўніверсітэт мастацтваў
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы