Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт
| Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Regent's University London | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Regent's University London |
| Заснаваны | 1984 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Лондан |
| Сайт | regents.ac.uk |
Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт (англ.: Regent's University London) — брытанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Агульная характкрыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт — гэта некамерцыйны прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Лондане. Ён быў створаны ў 1984 годзе як Рыджэнцкі каледж. У 1985 годзе ён набыў былы кампус Бедфардскага каледжа Лонданскага ўніверсітэта ў Рыджэнтс-парку.
Універсітэт атрымаў паўнамоцтвы па наданню дыпломаў аб вышэйшай адукацыі ў 2012 годзе і стаў універсітэтам у 2013 годзе. Гэта адзін з пяці прыватных універсітэтаў Вялікабрытаніі. Універсітэт мае кампус у Рыджэнтс-парку ў цэнтры Лондана.
Універсітэт прапануе шырокі спектр курсаў у галіне бізнесу, мастацтва і гуманітарных навук. Па стане на 2013 год кошт навучання на бакалаўрыяце складаў каля 14 000 фунтаў стэрлінгаў у год. Універсітэт мае суадносіны студэнтаў і выкладчыкаў 14 да 1.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы