Портсмуцкі ўніверсітэт
| Портсмуцкі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: University of Portsmouth | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Portsmouth |
| Заснаваны | 1870 |
| Год рэарганізацыі | 1992 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Портсмут, Англія |
| Сайт | port.ac.uk |
Портсмуцкі ўніверсітэт (англ.: University of Portsmouth) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Портсмут.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта адзін з чатырох універсітэтаў на паўднёвым усходзе Англіі, якія атрымалі залаты рэйтынг у дзяржаўнай сістэме выкладання.
Яго выпускнікоў можна знайсці па ўсім свеце, ян займаюць высокія і кіруючыя пасады ў банкаўскай сферы, палітыцы і грамадзянскім будаўніцтве.
Універсітэт з'яўляецца членам універсітэцкага альянсу і кансорцыума універсітэтаў Нармандскіх астравоў. Універсітэт прапануе цэлы шэраг дысцыплін, у тым ліку фармацыю, міжнародныя адносіны, машынабудаванне, матэматыку, палеанталогію, крыміналогію і крымінальнае правасуддзе. У выданні "Good University Guide" за 2022 год, складзеным The Times і Sunday Times, універсітэт заняў 88 месца са 132 брытанскіх ВНУ.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Портсмуцкі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы