Уэльскі Троіцкі ўніверсітэт Святога Давіда
Выгляд
| Уэльскі Троіцкі ўніверсітэт Святога Давіда | |
|---|---|
| англ.: University of Wales Trinity Saint David | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Wales Trinity Saint David |
| Заснаваны | 1822 |
| Год рэарганізацыі | 2010 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Кампус | Кармартэн, Суонсі і Лампетэр |
| Сайт | uwtsd.ac.uk |
Уэльскі Троіцкі ўніверсітэт Святога Давіда (англ.: University of Wales Trinity Saint David) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Кармартэн, Суонсі і Лампетэр.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт мае тры кампусы ў Паўднёва-Заходнім Уэльсе: у Кармартэне, Лампетэры і Суонсі, чацвёртым кампусам у Лондане і навучальнымі цэнтрамі ў Кардыфе і Бірмінгеме.
Універсітэт узнік у выніку зліцця двух старэйшых вышэйшых навучальных устаноў Уэльса - Уэльскага Універсітэта і Троіцкага ўніверсітэцкага каледжа ў 2010 годзе. 1 жніўня 2013 года ўніверсітэт аб'яднаўся з Суонскім сталічным універсітэтам.
Патронам універсітэта з'яўляецца прынц Уэльскі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт архітэктуры, вылічальнай тэхнікі і інжынерыі
- Факультэт бізнесу і менеджменту
- Факультэт гуманітарных і выканальніцкіх мастацтваў
- Інстытут адукацыі
- Каледж мастацтваў
- Лонданскі кампус
Зноскі
- ↑ https://www.archivesportaleurope.net/directory/-/dir/ai/code/GB-1953 Праверана 18 лістапада 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уэльскі Троіцкі ўніверсітэт Святога Давіда- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы