Стратклайдскі ўніверсітэт
| Стратклайдскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: University of Strathclyde | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Strathclyde |
| Заснаваны | 1796 |
| Год рэарганізацыі | 1964 |
| Студэнты | 25 105 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Глазга, Шатландыя |
| Сайт | strath.ac.uk |
Стратклайдскі ўніверсітэт (англ.: University of Strathclyde) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Глазга у Шатландыі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1796 годзе як Інстытут Андэрсана, гэта другі старэйшы ўніверсітэт Глазга, які атрымаў каралеўскую грамату ў 1964 годзе як першы тэхналагічны ўніверсітэт у Злучаным Каралеўстве. Узяўшы сваю назву ад гістарычнага Стратклайдскага каралеўства, гэта трэці па колькасці студэнтаў універсітэт у Шатландыі са студэнтамі і супрацоўнікамі з больш чым 100 краін.
Установа была названа «Універсітэтам года Вялікабрытаніі» у 2012 і 2019 гадах, стаўшы першым універсітэтам, які атрымаў гэтую ўзнагароду двойчы. Гадавы даход установы за 2019–2020 гады склаў 334,8 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 81,2 мільёна фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты і кантракты, а выдаткі — 298,8 мільёна фунтаў стэрлінгаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт інжынерыі
- Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт (дакладных) навук
- Школа бізнесу
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стратклайдскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы