Ігар Мікалаевіч Жалязоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Жалязоўскі)
Канькабежац
Ігар Жалязоўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Мікалаевіч Жалязоўскі
Грамадзянства
Дата нараджэння 1 ліпеня 1963(1963-07-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 2021(2021-06-12)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Спецыялізацыя спрынтарскае шматбор’е,
500 м, 1000 м, 1500 м
Тытулы
Чэмпіён свету 6 (1985, 1986, 1989, 1991, 1992, 1993)
Кубак свету 3 (1990/91, 1991/92, 1992/93)
Кар’ера ў Кубку свету
Колькасць стартаў 88
Колькасць перамог 30
Подыумаў 54
Асабістыя рэкорды
500 метраў 36,49 (1985)
1000 метраў 1.12,58 (1989)
1500 метраў 1.52,50 (1987)
3000 метраў 4.12,85 (1988)
5000 метраў 7.09,84 (1983)
10 000 метраў 15.40,82 (1983)
Алімпійскія гульні
Бронза Калгары 1988 1000 м
Серабро Лілехамер 1994 1000 м
Чэмпіянаты свету (спрынтарскае шматбор'е)
Золата Херэнвен 1985
Золата Каруідзава 1986
Золата Херэнвен 1989
Бронза Трамсё 1990
Золата Інцэль 1991
Золата Осла 1992
Золата Ікаха 1993
Ганаровыя спартыўныя званні
Заслужаны майстар спорту СССР
Заслужаны майстар спорту СССР
Апошняе абнаўленне: 25 лютага 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігар Мікалаевіч Жалязоўскі (1 чэрвеня 1963, Орша, Беларуская ССР — 12 чэрвеня 2021) — беларускі канькабежац, заслужаны майстар спорту СССР (1985). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1994). 5 разоў прызнаваўся лепшым спартсменам года Беларусі па выніках апытання спартыўных журналістаў (1985, 1986, 1989, 1991, 1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1963 года ў Оршы. У 1984 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Ігар Жалязоўскі на чэмпіянаце свету па спрынтарскім шматбор’і, Нідэрланды, 24.2.1985

Адзін з наймацнейшых у свеце канькабежцаў-спрынтараў ў 1980-90-х гг. Неаднаразовы рэкардсмен свету (у 1983-89) на дыстанцыі 1000 і 1500 м і ў спрынтэрскім мнагабор’і. Срэбны (1994) і бронзавы (1988) прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 1000 м, шасціразовы чэмпіён свету па спрынтарскім шматбор’і (1985, 1986, 1989, 1991-93), пяціразовы чэмпіён СССР па спрынтарскім шматбор’і (1985, 1986, 1989-91), шматразовы чэмпіён краіны (у 1984-91) на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м атрымаў 30 перамог на этапах Кубка свету (1985—1993). Уладальнік Кубка свету на дыстанцыі 1000 м (у 1991—1993). Рэкардсмен свету на дыстанцыях 1000 і 1500 м, а таксама ў спрынтэрскім мнагабор’і.

З 1995 года на адміністрацыйнай працы: прэзідэнт Беларускага саюза канькабежцаў (1996—2005), член НАК Беларусі, быў першым прэзідэнтам Параалімпійскага камітэта Беларусі (1996—2001).

Памёр 12 чэрвеня 2021 года[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]