Ілья Леанідавіч Алексіевіч
Поўнае імя | Ілья Леанідавіч Алексіевіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 лютага 1991[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | БАТЭ | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 13 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ілья Алексіевіч (нар. 10 лютага 1991, Жодзіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец жодзінскага «Тарпеда», гуляў за гэты клуб да 2010 года. У сакавіку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе хутка стаў адным з асноўных паўабаронцаў. 4 жніўня таго ж года, гуляючы ў Лізе Еўропы, адкрыў лік сваім галам у еўракубках, паразіўшы браму турэцкага «Бурсаспора».
У лістападзе 2012 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. У сезоне 2013 спачатку выхадзіў на замену, але хутка стаў іграком стартавага складу. 18 жніўня 2013 года ў матчы супраць «Гомеля» атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да кастрычніка, пасля вярнуўся ў асноўны склад.
Першую палову 2014 года правёў у аснове барысаўчан, але ўвосень стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. Першую палову сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі і хутка вярнуў месца ў складзе.
У студзені 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам грэчаскай Суперлігі «Панэталікос»[5]. Аднак, згуляў усяго тры матчы, пасля чаго атрымаў траўму і доўгі час не з’яўляўся на полі. У маі 2016 года кантракт з грэчаскім клубам быў разарваны па згодзе бакоў[6].
У другой палове 2016 года знаходзіўся без клуба, аднаўляючыся ад траўмы і набіраючы форму. У студзені 2017 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[7]. Пачынаў сезон 2017 у якасці іграка асновы, аднак пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У складзе жодзінцаў хутка стаў асноўным апорным паўабаронцам, толькі амаль увесь кастрычнік 2017 года прапусціў з-за траўмы.
У студзені 2018 года, пакінуўшы «Шахцёр» у якасці свабоднага агента, падпісаў з «Тарпеда-БелАЗ» аднагадовы кантракт[9]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[10].
Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[11]. Пачынаў сезон 2019 у якасці трывалага іграка асновы, аднак у ліпені атрымаў траўму, з-за якой да канца сезона амаль не з’яўляўся на полі. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[12], аднак у маі 2020 года вярнуўся ў склад каманды. У ліпені 2020 года пакінуў сталічны клуб[13].
У ліпені 2021 года далучыўся да «Крумкачоў»[14], з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2022 года стаў іграком «Гомеля»[15], дзе таксама рэгулярна з’яўляўся ў аснове. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[16].
У студзені 2024 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[17].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане.
14 лістапада 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Ізраіля.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (3): 2013, 2014, 2015
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011
- Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2011, 2015, 2022
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2012, 2013, 2014
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ilia Aleksievich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Illya Aleksiyevich // FBref.com
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/ilya-aleksievich/
- ↑ Футбол. Илья Алексиевич стал игроком БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2023.
- ↑ Илья Алексиевич перешел в греческий "Панетоликос" (руск.). football.by (13 студзеня 2016). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Илья Алексиевич расторг контракт с "Панетоликосом" (руск.). football.by (11 мая 2016). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Ильей Алексиевичем (руск.). football.by (12 студзеня 2017). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ "Шахтер" отдал Алексиевича в аренду "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (4 жніўня 2017). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Алексиевич стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (11 студзеня 2018). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Четыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (8 студзеня 2019). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Алексиевич стал игроком "Минска" (руск.). football.by (12 лютага 2019). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Алексиевич и Ковель покинули "Минск" (руск.). football.by (29 снежня 2019). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Алексиевич покинул "Минск" (руск.). football.by (4 ліпеня 2020). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Алексиевич официально перешел в «Крумкачы» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Илья Алексиевич подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (3 сакавіка 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Алексиевич и Ануфриев поставили подписи под новыми контрактами с "Гомелем" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Илья Алексиевич возвратился в БАТЭ (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Жодзіне
- Майстры спорту Беларусі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Панэталікос
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года