Бой пад Валнавахай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бой пад Валнавахай
Асноўны канфлікт: Прарасійскія выступленні ва Украіне
Карта раёна
Карта раёна
Дата 22 мая 2014
Месца Данецкая вобласць, каля Валнавахі
Вынік разгром батальёна 51-й асобнай механізаванай брыгады УСУ
Праціўнікі
Украіна 51 АМБ УСУ Данецкая Народная Рэспубліка ДНР
Камандуючыя
Сцяг Украіны Леанід Палінкевіч † Данецкая Народная Рэспубліка Ігар Безлер
Сілы бакоў
52[1] каля 100[2]
Страты
Загінулыя: 18[3]
Транспарт: 3 БМП,
грузавы аўтамабіль,
2 машыны хуткай дапамогі,
мікрааўтобус
Загінулыя: 1 (?)[4]

Бой пад Валнавахай — напад прарасійскіх сепаратыстаў на сілы антытэрарыстычнай аперацыі блізу горада Валнавахаbebe-x-old Данецкай вобласці Украіны, які адбыўся прыкладна а 4:30 раніцы 22 мая 2014[6]. У выніку нападу загінулі 18 вайскоўцаў 51-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны, 1 чалавек з ліку нападнікаў[4].

Страты ў баі пад Валнавахай сталі найбуйнейшымі ад пачатку АТА[7] і найбуйнейшымі на той момант у сучаснай гісторыі ўкраінскай арміі[8]. Пракуратура Паўднёвага рэгіёна па наглядзе за законамі ў ваеннай сферы распачала крымінальную справу па частцы 3 артыкула 258 (тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей) і па частцы 2 артыкула 425 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Украіны[9].

29 мая выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Ковальbeuk заявіў, што 51-я асобная механізаваная брыгада Узброеных сіл Украіны пасля бою была выведзена з зоны АТА[10], аднак 10 чэрвеня стала вядома, што байцы брыгады былі вернуты ў раён баявых дзеянняў[11].

Бой[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя відэафайлы
Авіяпадтрымка сіл АТА
Памылковы абстрэл уцалелых байцоў украінскай авіяцыяй
Месца бою пасля падзей

У ноч з 21 на 22 мая (прыкладна каля 4 і 6[12] гадзінамі раніцы) на лагер 51-й асобнай механізаванай брыгады УСУ, які знаходзіўся паміж пасёлкамі Ольгінкаbeuk і Уладзіміраўка непадалёк ад рэгіянальнага ландшафтнага парка Вялікаанадольскі лесbeuk, напалі ўзброеныя прыхільнікі ДНР[13]. Відавочцы паведамлялі, што баевікі прыбылі на 2 джыпах і 2 інкасатарскіх аўтамабілях[13][14] (імаверна «ПрыватБанкуbeuk»[15]). Паводле іншых дадзеных яны прыбылі на трох аўтамабілях[16] або на дзвюх браніраваных інкасатарскіх машынах[17], якія ўкраінскія вайскоўцы, імаверна, прапусцілі праз блокпост, пасля чаго былі расстраляны ва ўпор[18], а параненыя дабіты[19].

Баевікі вялі масіраваны агонь са стралковай зброі, процітанкавых гранатамётаўberu, кулямётаў, мінамётаў, ПЗРКberu і кідалі ручныя гранаты па лагеры сіл АТА; падчас нападу адзін са снарадаў трапіў у баявую машыну, у выніку чаго здэтанаваў боекамплект[20][21]. На месца бою быў накіраваны санітарны транспарт для аказання медыцынскай дапамогі параненым і іх эвакуацыі ў медыцынскія ўстановы[22].

Паводле сведчанняў уцалелых удзельнікаў бою, сепаратысты напалі на лагер сіл 51-й асобнай механізаванай брыгады ноччу. Сцвярджаецца, што падчас бою ўкраінскія вайскоўцы не стралялі на паражэнне, бо ва Украіне не абвешчана вайна, ажыццяўляліся толькі папераджальныя стрэлы ў паветра і па нагах тых, хто нападаў. Параненых ўкраінскіх вайскоўцаў дабівалі снайперы, якія размясціліся па абодва бакі ад месца бою ў лесе[23].

Падмацаванне ў выглядзе верталётаў Мі-8 прыбыло на месца бою ўжо пасля яго завяршэння[24]. Таксама ў інтэрнэце з’явілася відэа, паводле якога ўкраінскія верталётчыкі памылкова абстралялі тэрыторыю, дзе знаходзіліся ўцалелыя байцы 51-х асобнай механізаванай брыгады, прыняўшы іх за баевікоў[25].

Аналіз і прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Кадр пасля бою

Паводле паведамлення Міністэрства абароны Украіны сепаратысты мелі мэтай прарваць кальцо сіл АТА, аднак украінскім вайскоўцам удалося адбіць атаку і ўтрымаць кантроль над блокпастом[26]. Гэтае меркаванне таксама пацвердзілі сакратар СНБА Андрэй Парубій[27] і выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў[18]

Паводле інфармацыі, апублікаванай галоўным рэдактарам партала Censor.net.ua Юрыем Бутусавым, колькасць тых, хто напаў на лагер украінскіх вайскоўцаў, магла быць большай за 100 чалавек. Сярод прычын нападу і значных чалавечых страт ваенныя эксперты назвалі нізкі ўзровень баявой і тактычнай падрыхтоўкі, адсутнасць разведкі мясцовасці, адсутнасць належнага тэхнічнага забеспячэння, адсутнасць ўзаемадзеяння з іншымі падраздзяленнямі, якія маглі б прыйсці на дапамогу і адсутнасць баявога ахоўвання[2].

Расійскі ваенны журналіст Аркадзь Бабчанкаberu прычынай знішчэння украінскіх вайскоўцаў назваў некампетэнтнасць дзеянняў камандавання ва ўмовах партызанскай вайны, у прыватнасці рашэнне пра начлег ля дарогі[28]. Выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль заявіў, што прычынай вялікіх чалавечых страт падчас бою стала недаўкамплектацыя і нізкая баяздольнасць асабістага складу брыгады[29]. Акрамя таго, у інтэрнэце было апублікавана відэа, на якім днём напярэдадні бою ў сваім лагеры ўкраінскія вайскоўцы размаўляюць з мясцовымі жыхарамі-прыхільнікамі ДНР[30].

Страты[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 22 мая аб гібелі 8 і раненні 18 украінскіх вайскоўцаў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў ваенны журналіст Дзмітрый Тымчукberu[31]; пазней Аляксандр Турчынаў заявіў аб 13 загінулых з украінскага боку[32]. Дэпартамент аховы здароўя Данецкай АДА паведаміў аб гібелі 16 і раненні 32 чалавек, прыналежнасць якіх не ўдакладняецца[5]. У прэс-службе ДНР паведамілі, што падчас бою загінулі 20 чалавек, 42 атрымалі раненні, аднак кіраўніцтва ДНР не пацвердзіла ўдзелу сваіх людзей у нападзе[33].

Намеснік міністра аховы здароўяbeuk Украіны Руслан Салюцін паведаміў аб смерці 17-га вайскоўца[34]; 23 мая з’явілася інфармацыя пра смерць 18-га ўдзельніка бою[3]. Акрамя таго, намеснік міністра заявіў, што 18 параненых вайскоўцаў дастаўлены ў бальніцы Харкава і Днепрапятроўска, астатнія 6 былі шпіталізаваныя ў бальніцы Валнавахіbebe-x-old, яшчэ 6 цяжкапараненых — у бальніцы Данецка[35]. Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў паведамляў пра спробы прыхільнікаў ДНР вывезці параненых вайскоўцаў са шпіталя ў Валнавасе[36].

Акрамя чалавечых страт сілы АТА страцілі 3 БМП, грузавы аўтамабіль ЗІЛ, было таксама расстраляна 2 машыны хуткай дапамогіbeen і мікрааўтобусberu[21]. Паводле паведамлення Ігара Безлера («Беса») падчас нападу загінуў адзін з «апалчэнцаў»[4].

Афіцыйна апублікаваныя імёны 12 загінулых ўкраінскіх вайскоўцаў[37]; у СМІ таксама былі прыведзеныя імёны яшчэ 4 загінулых; імёны іншых застаюцца невядомымі.


Імя[37] г/н Званне[38] Функцыя[38]
Палінкевіч Леанід Аляксандравіч 1984 Маёр Камандзір батальёна
Аўчарук Уладзімір Барысавіч
?
Малодшы лейтэнант Камандзір узводу
Артымук Аляксандр Іванавіч 1977 Старшы сяржант Камандзір аддзялення
Ёўзік Дзмітрый Васілевіч 1983 Малодшы сяржант Намеснік камандзіра баявой машыны, наводчык-аператар
Бандарук Мікола Пятровіч 1991 Салдат Наводчык
Грыцук Міхаіл Міхайлавіч 1984 Салдат Разведчык
Зарадзюк Уладзімір Уладзіміравіч 1991 Салдат Кулямётчык
Лішчук Віталь Леанідавіч[39]
?
Салдат няма інфармацыі
Марыніч Віталь Пятровіч
?
Салдат Разведчык
Махнавец Віталь Іванавіч[39][40] 1981 Салдат няма інфармацыі
Нячыпарук Андрэй Дзмітрыевіч
?
Салдат Вадзіцель-санітар
Азеранчук Леанід Віктаравіч
?
Салдат Разведчык
Папоў Павел Уладзіміравіч 1991 Салдат Стралок, памочнік гранатамётчыка
Пракапчук Уладзімір Іванавіч 1991 Салдат Механік-вадзіцель
Шкрыбляк Дзмітрый[41]
?
Салдат няма інфармацыі
Кузьмін Любамір[42]
?
няма інфармацыі Вадзіцель

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя відэафайлы
Выведка мясцовымі да бою
Каментарыі пасля бою

За дзень да нападу на лагер 51-й асобнай механізаванай брыгады мясцовыя прыхільнікі ДНР правялі пэўныя разведвальныя мерапрыемствы, размаўляючы з украінскімі вайскоўцамі, якія адпачывалі ўздоўж трасы[30].

Адзін з лідараў сепаратыстаў Павел Губараўberu адмовіў датычнасць да нападу на лагер сіл АТА «апалчэнцаў», абвінаваціўшы ў правакацыі «Правы сектар», аднак пазней на сайце брытанскай газеты «Daily Mailbeen» з’явілася відэа, на якім адказнасць за знішчэнне украінскіх вайскоўцаў узяў на сябе чалавек у балаклаве, які назваўся «Бесам» (Ігар Безлер)[43][44]:

" Мы знішчылі блокпост украінскай арміі, які знаходзіўся на землях Данецкай Народнай Рэспублікі.
"

У інтэрнэце была распаўсюджана інфармацыя, што арганізацыяй нападу на ўкраінскіх вайскоўцаў займаўся жыхар мястэчка Ольгінка Дзмітрый Бударын, якога вінавацяць у гандлі наркотыкамі[45]; пазней Дзмітрый Бударын адмаўляў сваё дачыненне да арганізацыі нападу[46]. Тэлеканал «Расія-1» датычнымі да расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў назваў байцоў спецбатальёна «Данбас», адзначыўшы таксама, што сярод тых, хто прыехаў на інкасатарскіх аўтамабілях, былі і байцы спецбатальёна «Дняпро»[47].

Лідар ваеннага крыла ДНР Ігар Стралкоў пацвердзіў расстрэл баевікамі ўкраінскіх вайскоўцаў пад Валнавахай[48][49].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка назваў напад на вайскоўцаў тэрарыстычным актам[50]:

" Расстрэл нашых вайскоўцаў, які адбыўся каля Валнавахі, гэта тэрарыстычны акт, гэта цынічны расстрэл украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на сваёй зямлі, адпаведна дзейнічалі з мясцовым насельніцтвам.
"

Сваю занепакоенасць у сувязі з падзеямі ў Валнавасе выказаў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, заклікаўшы бакі канфлікту засяродзіць увагу на забеспячэнні правядзення прэзідэнцкіх выбараў у мірнай і чэснай атмасферы[51].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з гібеллю ваеннаслужачых 23 і 24 мая ў Валынскай вобласці і 23, 24 і 25 мая ў Ровенскай вобласці аб’яўлена жалоба[52].

26 мая пры ўдзеле некалькіх тысяч вайскоўцаў і цывільных асоб адбылася цырымонія развітання з загінулымі ў баі на Тучынскім палігоне ў Роўне, куды целы 17 вайскоўцаў былі дастаўлены 2 ваенна-транспартнымі самалётамі[53]. 27 мая на Тэатральнай плошчыberu Луцка пры ўдзеле 3 тысяч мясцовых жыхароў адбылася грамадская паніхіда па 4 загінулых лучанах: Дзмітрыю Ёўзіку, Уладзіміру Зарадзюку, Віталю Махноўцу і Уладзіміру Пракапчуку[54][55].

31 мая, на дзявяты дзень пасля бою, на яго месцы мясцовыя актывісты правялі жалобную цырымонію; яны таксама паведамілі, што плануюць правесці падобныя мерапрыемствы на саракавы дзень і гадавіну гібелі ўкраінскіх вайскоўцаў. Паведамлялася аб выдзяленні сродкаў мясцовымі мецэнатамі на ўстаноўку помніка ў памяць аб загінулых украінскіх вайскоўцах[56].

Зноскі

  1. Health Ministry reports 16 Ukrainian soldiers killed in Donetsk Oblast; Luhansk Oblast declares martial law. KyivPost (22 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014. (англ.)
  2. а б Трагедия в Волновахе: война - не пикник на обочине. Цензор.нет (22 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014. (руск.)
  3. а б Кількість загиблих у бою під Волновахою зросла до 18 людей(недаступная спасылка). 112.ua (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 7 чэрвеня 2014.
  4. а б в г Подполковник ГРУ Игорь Безлер взял ответственность за бой под Волновахой. Подробности (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  5. а б В утреннем бою под Волновахой погибли 16 человек. Донецька ОДА (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  6. Расправа под Волновахой: бей слабых. УНІАН (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  7. Найбільші втрати під час АТО: в боях під Волновахою загинули 16 військових. УНІАН (22 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
  8. Украинская армия понесла самые большие потери в своей истории. Вести (23 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014. (руск.)
  9. "Теракт и халатность". Прокуратура начала расследование по факту нападения боевиков на украинских солдат под Волновахой. ОстроВ (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  10. Вояків, які вижили під Волновахою, вивели з АТО. ТВi (29 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
  11. Військові розстріляної під Волновахою бригади повернулися в зону АТО. УНІАН (10 чэрвеня 2014). Праверана 10 чэрвеня 2014.
  12. У Волновасі на Донеччині бойовики застрелили 8 силовиків. Zaxid.net (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  13. а б Поблизу Волновахи пройшли бої, загинули 8 українських військових - ЗМІ. Українська правда (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  14. Боевики ДНР расстреляли украинских солдат под Волновахой. ОстроВ (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  15. Терористи на Донеччині підірвали машину українських військових, загинуло 9 силовиків - Міноборони. Newsru.ua (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  16. Россиян, стрелявших под Волновахой, будут судить за теракт - СБУ. Ліга.НОВОСТИ (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)
  17. "Чорний четвер" української армії: під Волновахою загинули 16 військових. 112.ua (22 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
  18. а б У бою на Донбасі загинули щонайменше 16 військових. BBC Україна (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  19. Вбивство військових під Волновахою було показовим - очевидець. УНІАН (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  20. Міноборони повідомило подробиці сутичок біля Волновахи і Рубіжного. Корреспондент.net (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  21. а б Військові розповіли, як виносили товаришів по службі з поля бою під Волновахою. ТСН (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  22. Уночі терористи атакували блокпост і колону техніки біля Волновахи: є загиблі та поранені(недаступная спасылка). Коментарі (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  23. Поранені на Донеччині волиняни розповіли, як їх розстрілювали(недаступная спасылка). Волинська правда (29 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 6 чэрвеня 2014.
  24. Терористи напали на блокпост на Донеччині. Є вбиті та поранені, — джерело. Канал новин 24 (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  25. Українська авіація помилково обстріляла розгромлений терористами пост військових під Волновахою. УНІАН (23 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014.
  26. Військовослужбовці Збройних Сил України не допустили прориву диверсійно-терористичних груп з кільця оточення. Міноборони України (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  27. Сепаратисти намагалися захопити місто Волноваха Донецької області, - Парубій. РБК Україна (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  28. Колонна украинских военных под Волновахой была уничтожена из-за их некомпетентности – военный журналист. ОстроВ (22 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014. (руск.)
  29. Коваль назвав причини загибелі бійців 51-ї бригади під Волновахою. УНІАН (30 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
  30. а б Як терористи напередодні бою під Волновахою проводили розвідку. Espresso.tv (22 мая 2014). Праверана 8 чэрвеня 2014.
  31. На Донеччині триває активна фаза АТО: серед українських військових 8 загиблих. iPress (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  32. Турчинов повідомив про 13 загиблих силовиків у бою біля Волновахи(недаступная спасылка). Дзеркало тижня (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  33. Під Волновахою у результаті нічних боїв загинули 20 людей, понад 40 поранені, - "ДНР"(недаступная спасылка). 112.ua (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 7 чэрвеня 2014.
  34. МОЗ: Кількість загиблих під Волновахою досягла 17. День (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  35. Кількість загиблих під Волновахою сягнула 16 чоловік, - МОЗ. Zaxid.net (22 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  36. Люди Безлера намагалися вивезти поранених українських солдатів з лікарні в Волновасі, - Аваков. 112.ua (24 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)
  37. а б В Інтернет виклали списки загиблих і поранених під Волновахою. Gazeta.ua (23 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014.
  38. а б В Інтернеті опублікували списки загиблих і поранених під Волновахою(недаступная спасылка). Inforesist (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2014. Праверана 9 чэрвеня 2014.
  39. а б Список загиблих і поранених волинян у бою під Волновахою. Вісник (22 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
  40. Фото загиблих під Волновахою волинян. ВолиньPost (26 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
  41. Під Волновахою загинув 21-річний Дмитро Шкрібляк зі Снятинщини. Похорон — завтра. Вікна.if.ua (26 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
  42. Солдата, який загинув під Волновахою, поховають у Славському. Zaxid.net (26 мая 2014). Праверана 9 чэрвеня 2014.
  43. Pro-Russian militants storm checkpoint and kill at least 11. Daily Mail (22 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014. (англ.)
  44. Підполковник ГРУ взяв відповідальність за бійню під Волновахою. Українська правда (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  45. Ідентифіковано людину, який направив терористів на українських солдатів під Волновахою. Inforesist (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2014. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  46. Бударін заперечує свою причетність до вбивства військових у Волноваському районі(недаступная спасылка). Преса України (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2014. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  47. ДЕЗА ДНЯ, 23 травня. ЗМІ Росії: «Під Волновахою українці розстріляли своїх». Радіо Свобода (23 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
  48. Игорь Стрелков — «Комсомольской правде»: «Меня приказано уничтожить во что бы то ни стало» (руск.)
  49. ИГОРЬ СТРЕЛКОВ — ВОЛНОВАХА НАША РАБОТА (руск.)
  50. Наливайченко: події під Волновахою – це теракт. Радіо Свобода (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  51. Генсекретар ООН стривожений через теракт на Донбасі. Espreso.tv (23 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  52. У Волинській та Рівненській областях оголошено Дні жалоби. Міноборони України (23 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  53. Під Рівним попрощалися з військовими, загиблими під Волновахою. Радіо Свободи (26 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  54. У Луцьку близько 3 тисяч людей прийшли попрощатися з військовими, убитими під Волновахою. УНІАН (27 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  55. На Волині прощаються з загиблими під Волновахою. BBC Україна (27 мая 2014). Праверана 6 чэрвеня 2014.
  56. Местные жители установят памятник на месте гибели солдат ВС под Волновахой. 0629.com.ua (31 мая 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя выявы
Фота адразу пасля бою

Тапаграфічныя карты[правіць | правіць зыходнік]