Пётр Міронавіч Машэраў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: zh:皮约特·马舍罗夫 |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
||
Радок 87: | Радок 87: | ||
{{Шаблон:Лідэры беларускай кампартыі, 1919—1991}} |
{{Шаблон:Лідэры беларускай кампартыі, 1919—1991}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР]] |
|||
[[Катэгорыя:Кіраўнікі камуністычнай партыі на Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Кіраўнікі камуністычнай партыі на Беларусі]] |
||
Версія ад 14:46, 2 лютага 2012
Пётр Міронавіч Машэраў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кірыл Трафімавіч Мазураў | ||||||
Пераемнік | Ціхан Якаўлевіч Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1918 в. Шыркі |
||||||
Смерць |
4 красавіка 1980 |
||||||
Месца пахавання | Усходнія могілкі | ||||||
Імя пры нараджэнні | Машэра Петр | ||||||
Жонка | Паліна Андрэеўна | ||||||
Дзеці | дачкі: Наталля і Алёна | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка[1] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Міронавіч МАШЭРАЎ (сапраўднае прозвішча — Машэра[2]; 13 (26) лютага 1918, в. Шыркі Сенненскага р-на — 4 кастрычніка 1980), беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
Гады дзяцінства. У партызанах
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут ім. С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 па 22 чэрвеня 1941 працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны П. М. Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Рассонскім р-не. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова з ліст. 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. П. М. Машэраў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый. Пад яго кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, органам кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай і Калінінскай абласцях, Латвійскай ССР. Двойчы паранены.
Партыйны дзеяч
- 1944—1946: 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама;
- 1946—1947: сакратар ЦК ЛКСМБ;
- 1947—1954: 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ;
- 1954—1955: 2-і сакратар Мінскага абкама;
- 1955—1959: 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ;
- 1959: сакратар, 2-і сакратар ЦК КПБ;
- 1961: кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 член ЦК КПСС;
- 1965—1980: 1-ы сакратар ЦК КПБ.
Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 член Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР.
Можна без сумнення казаць, што Машэраў сярод кіраўнікоў савецкай Беларусі быў найбольш папулярным і карыстаўся ўсенароднай павагаю. Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. Гісторыкі адзначаюць, што ў перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, навукі і культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР.
Пасля смерці, ушанаванне памяці
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст-Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў П. М. Машэраў, урэзаўся ў грузавік. Пасля яго смерці хадзілі чуткі, што катастрофа не была трагічным збегам акалічнасцяў, быццам П. М. Машэраў быў ліквідаваны паводле загаду вышэйшага кіраўніцтва СССР. Пахаваны 7 кастрычніка 1980 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках (участак № 18) у Мінску.
Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сям'ю ордэнамі Леніна, медалямі.
Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: праспект (колішняя Паркавая магістраль, цяпер пр-т Пераможцаў) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага р-на. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.
Літаратура
- Партийное подполье в Белоруссии, 1941—1944. — Мн., 1984.
- Э.Іофэ, доктар гістарычных навук. Артыкул «Хто кіраваў Беларуссю»; газета «Обозреватель», 2007 г.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Сяргей Дубавец. Караткевіч і ўлада// Радыё Свабода. 20 лістапада 2005
- Памерлі ў Смалявіцкім раёне
- Члены КПСС
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Героі Савецкага Саюза
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Кіраўнікі камуністычнай партыі на Беларусі