Акад: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Аккад
(Няма розніцы)

Версія ад 22:10, 4 лістапада 2015

дзяржава
Акад
Акадскае царства ў перыяд найбольшага росквіту пры Нарам-Суэне
Акадскае царства ў перыяд найбольшага росквіту пры Нарам-Суэне
< 
 >
 >

Сталіца Акадэ
Мова(ы) акадская (стараакадскі дыялект), шумерская
Афіцыйная мова акадская мова
Рэлігія Шумера-акадская міфалогія
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Сарганіды (дынастыя Акадэ)
Кіраўнікі дзяржавы
цары краіны
 • 2316 да н.э. — 2261 да н.э. Сарган I (Шарумкен)
 • 2261 да н.э. — 2252 да н.э. Рымуш
 • 2252 да н.э. — 2237 да н.э. Маніштушу
цар чатырох кірункаў свету
 • 2237 да н.э. — 2200 да н.э. Нарам-Суэн
цары краіны
 • 2200 да н.э. — 2176 да н.э. Шаркалішары
 • 2176 да н.э. — 2173 да н.э. Ігігі
 • 2176 да н.э. — 2173 да н.э. Нанум
 • 2176 да н.э. — 2173 да н.э. Імі
 • 2176 да н.э. — 2173 да н.э. Элулу
 • 2172 да н.э. — ? Дуду
 • ? — 2137 да н.э. Шу-турул
Гісторыя
 • 2316 да н.э. Утварэнне імперыі.
 • 2137 да н.э. Разбурэнне Акадэ гутыямі, падзенне імперыі.
пастаянная армія 5400 воінаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ака́д — дзяржава, якая існавала ў XXIV — XXII стст. да н.э., а таксама старажытная вобласць у сярэдняй частцы Месапатаміі, на тэрыторыі сучаснага Ірака. Сталіца — горад Акадэ (шумер. Агадэ). З'яўлялася найбуйнейшай дзяржавай свайго часу.

Акадская дзяржава ўзнікла ў выніку заваявальных паходаў Саргана Старажытнага, які аб'яднаў пад сваёй уладай землі шумераў і ўсходніх семітаў (будучых акадцаў), уключыўшы ў свае ўладанні ўсе номы Старажытнай Месапатаміі і шэраг суседніх тэрыторый. Найвышэйшай магутнасці Акад дасягнуў пры ўнуку Саргана, Нарам-Суэне, але ўжо ў канцы XXIII ст. да н.э. дзяржава прыйшла ў заняпад, а большая частка яе тэрыторыі трапіла пад уладу горных плямёнаў кутыяў (гутыяў).

У акадскую эпоху былі закладзены асновы дзяржаўнай сістэмы наступных буйных дзяржаў Месапатаміі — Шумера-Акадскага царства, Вавілоніі і Асірыі. У народаў Старажытнага Блізкага Усходу Акад лічыўся эталоннай дзяржавай, свайго роду ўзорам старажытнай манархіі.

Тэрыторыя

Карэнная тэрыторыя Акада займала сярэднюю частку міжрэчча Тыгра і Еўфрата, а дакладней — поўнач Ніжняй Месапатаміі і даліну ракі Дыяла. У Раннедынастычны перыяд гэта вобласць мела шумерскую назву Кі-Уры (паводле іншых звестак, гэту назву насіла толькі даліна Дыялы) і складалася з шэрагу номавых дзяржаў, такіх як Кіш, Сіпар, Эшнуна, Вавілон, Куту і інш. Падчас шматлікіх заваяванняў Акад ператварыўся ў найбуйнейшую дзяржаву свайго часу і стаў самай вялікай з дзяржаў, якія калі-небудзь існавалі да гэтага[2]. Яе тэрыторыя распасціралася «ад Верхняга (Міжземнага) мора да Ніжняга (Персідскага заліва і ўключала паўночную частку будучай Фінікіі, Сірыю, прыгранічныя раёны Малой Азіі, уласна Месапатамію, частку Загроскіх гор і Элама (у сучасным Іране). Пасля падзення Акадскага царства, у эпоху III дынастыі Ура назва «Акад» становіцца ўстояным абазначэннем былой вобласці Кі-Уры[3], паколькі Сарган і яго пераемнікі мелі толькі зборныя тытулы шумерскіх гегемонаў, да якіх дадавалі «цар Акадэ» ці замянялі на «цар чатырох кірункаў свету». Пазней, пасля заваявання Вавілонам Ніжняй Месапатаміі, землі Шумера і Акада атрымалі назву Вавілонія.


Гл. таксама

Зноскі

  1. Храналогія Акадскага царства пабудавана на аснове шумерскага царскага спісу, дзе прыведзены спіс цароў Шумера і Акада з гадамі кіравання. Спіс «прывязваецца» да 8-га года кіравання вавілонскага цара Амі-цадукі, калі былі зроблены назіранні геліякальнага ўзыходу Венеры. Астранамічным метадам вылічаны тры падыходныя даты ўзыходу Венеры — 1639 да н.э. плюс-мінус 64 гады. Акрамя таго, недакладнасці ў царскім спісе Шумера, неадназначнасць яго тлумачэння (некаторыя са згаданых дынастый былі паралельнымі) прыводзяць да таго, што рознымі даследчыкамі прыводзяцца розныя даты падзей. Пачатак кіравання Саргана і ўтварэнне Акадскага царства розныя навукоўцы вызначаюць ад 2404 года да н.э. да 2252 гады да н.э. У артыкуле выкарыстана сярэдняя храналогія, прыведзеная паводле: История Древнего Востока. Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Часть 1. Месопотамия / Под редакцией И. М. Дьяконова. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1983. — 534 с. — 25 050 экз. (руск.), падтрыманая айчыннымі асірыёлагамі І. М. Дзьяканавым, В. В. Струвэ і шэрагам іншых навукоўцаў.
  2. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983, с. 238.
  3. Гісторыя Старажытнага Усходу. 1 том 1983.

Літаратура

  • Бардески К. Д. Месопотамия: колыбель человечества. — М.: Ниола-Пресс, 2008. — 128 с. — 5 500 экз. — ISBN 978-5-366-00327-8.
  • Бертман Стивен. Месопотамия. — М.: Вече, 2007. — 416 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-9533-1916-4.
  • ред. Дьяконов И. М. История Древнего Востока. Зарождение классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. — М.: Наука, 1983. — Т. 1. Месопотамия. — 534 с. — 25 050 экз.
  • Крамер Самюэль. Шумеры. Первая цивилизация на Земле. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2010. — 383 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-9524-4805-6.
  • Ллойд С. Археология Месопотамии. — М.: Наука, 1984. — 280 с. — 15 000 экз.
  • Оппенхейм А. Древняя Месопотамия. — 2-е, испр. и доп. — М.: Наука, 1990. — 319 с. — 30 000 экз. — ISBN 5-02-016582-4.
  • Тураев Б. А. История Древнего Востока. — Минск: Харвест, 2004. — 752 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-13-1472-2.


Спасылкі