Анастасій III (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Анастасій III, Папа Рымскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Анастасій III
лац.: Anastasius PP. III
Анастасій III
120-ы Папа Рымскі
красавік 911 — чэрвень 913
Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Сергій III

Пераемнік:

Ландон


Прафесія:

ксёндз

Нараджэнне:

невядома
Рым, Італія

Смерць:

чэрвень 913
Рым, Італія

Пахаванне:

сабор Святога Пятра

Лагатып Вікісховішча Анастасій III на Вікісховішчы

Анастасій III (лац.: Anastasius PP. III; памёр чэрвень 913, Рым) — Папа Рымскі з красавіка 911 года па чэрвень 913 года.

Папа перыяду парнакратыі, некаторыя гісторыкі лічаць яго сынам Сергія III, аднак ёсць меркаванне, што яго бацькам быў рымскі шляхціч з імём Луцыян. Адстойваў інтарэсы сямейства Тэафілакта I. Разам з тым, прыдворныя паэты ўсхвалялі Анастасія за міласэрнасць. Яму прыпісваюцца два пасланні, аднак доказаў іхнай сапраўднасці няма. Анастасія аднавіў зносіны з Канстанцінопальскай царквой, падтрымаўшы Мікалая Містыка супраць імператара Льва VI.

Падчас пантыфікату Анастасія Ралон і яго падданыя былі хрысціянізаваны. Пахаваны ў саборы Святога Пятра.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]