Бенедыкт II (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бенедыкт II, Папа Рымскі)
Jump to navigation Jump to search
Бенедыкт II
BenedictII.jpg
81-ы Папа Рымскі
26 чэрвеня 684 — 8 мая 685
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Леў II
Пераемнік: Іаан V

Прафесія: клерык, ксёндз
Нараджэнне: 635(0635)
Рым, Італія
Смерць: 8 мая 685(0685-05-08)
Рым, Італія
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Бенедыкт II (лац.: Benedictus PP. II; 635 — 8 мая 685) — папа рымскі з 26 чэрвеня 684 да 8 мая 685. Рымлянін. Яго абранне доўга не зацвярджалася візантыйскім імператарам, аднак затым Бенедыкт усталяваў сяброўскія адносіны з кіруючай сям'ёй. Урэгуляваў пытанне аб падпарадкаванні Равенскай епархіі, змагаўся з манафеліцтвам. Імператар Канстанцін Паганат выдаў рэскрыпт, па якім дазвалялася неадкладна здзяйсняць прысвячэнне папы, як толькі ён будзе абраны трыма карпарацыямі Рыма: духавенствам, народам і войскам.