Выгнанне эрытрэйскіх бежанцаў
Выгнанне эрытрэйскіх бежанцаў — гвалтоўная рэпатрыяцыя эрытрэйскіх бежанцаў з Эфіопіі на радзіму, якая адбылася падчас Тыграйскага канфлікту.
Хроніка[правіць | правіць зыходнік]
Лістапад 2020[правіць | правіць зыходнік]
19 лістапада, па дадзеных The New York Times, пасля таго, як эрытрэйскія ўзброеныя сілы прыбылі ў лагер бежанцаў «Хітсат», у дадатак да збіцця і пазасудовым пакаранням смерцю, яны гвалтоўна забралі 40 бежанцаў-саайчыннікаў назад у Эрытрэю[1].
Студзень 2021[правіць | правіць зыходнік]
10 студзеня 2021 года Europe External Programme with Africa (EEPA) заявіла, што бежанцы з Хітсата былі вымушаныя вярнуцца ў Эрытрэю. EEPA таксама распавяла пра лагер «Шымельба», які быў цалкам знішчаны, а людзі адтуль вярнуліся ў Эрытрэю[2].
Люты 2021[правіць | правіць зыходнік]
1 лютага «Аль-Джазіра» паведаміла, што сотні бежанцаў з Хітсата прыбылі ў Май-Айні, яшчэ адзін лагер для эрытрэйцаў. Сведка паведаміў AFP, што 26 або 27 бежанцаў былі вывезены ваеннымі ў невядомым кірунку[3]. 2 лютага Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў Філіпа Грандзі заявіў пасля візіту ў Эфіопію, што эрытрэйскія бежанцы «патрапілі пад крыжаваны агонь, былі выкрадзены і вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю пад ціскам эрытрэйскі войск». Паводле афіцыйнай ацэнцы ААН, лік зніклых без вестак бежанцаў складаў 20 000 чалавек[4]. Па стане на 1 лютага ні КПЧ ААН, ні эфіопскае агенцтва па справах бежанцаў і вяртанцаў не мелі доступу ў лагеры Хітсат і Шымельба[3].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Refugees Come Under Fire as Old Foes Fight in Concert in Ethiopia (28 снежня 2020). Праверана 12 студзеня 2021.
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 51 – 10 January 2021 . Europe External Programme with Africa (10 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 11 студзеня 2021.
- ↑ а б In Pictures: Eritrean refugees caught in crossfire in Ethiopia (1 лютага 2021).
- ↑ Ethiopia: UN says 20,000 refugees missing in Tigray (2 лютага 2020).