Лявонавічы (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Лявонавічы, Пухавіцкі раён)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Лявонавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
90 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Лявонавічы на карце Беларусі ±
Лявонавічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Лявонавічы (Пухавіцкі раён)
Лявонавічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Лявонавічы (Пухавіцкі раён)

Ляво́навічы[1] (трансліт.: Liavonavičy, руск.: Леоновичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Месціцца за 33 км на паўднёвы захад ад Мар'інай Горкі, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 19 - пач. 20 ст. вёска у Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Уласнасць Забелаў.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі створана пачатковая школу.

На 1933 год працавалі калгас «Энергія», кузня, стальмашня, рымарня.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1755 год — 31 двор.
  • 1799 год — 172 жыхары, 32 двары.
  • 1816 год — 6 двароў.
  • 1897 год — 462 жыхары, 83 двары.
  • 1909 год — 394 жыхары, 61 двор.
  • 1917 год — 425 жыхароў, 93 двары.
  • 1960 год — 406 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 год — 167 жыхароў, 70 двароў.
  • 2009 — 95 жыхароў[2].
  • 2012 год — 90 жыхароў, 50 гаспадарак.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]