Вігілій (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вігілій, Папа Рымскі)
Jump to navigation Jump to search
Вігілій
лац.: Vigilius PP.
Papa Virgilio 1678.jpg

59-ы Папа Рымскі
31 сакавіка 537 — 7 чэрвеня 555
Папярэднік Сільверый
Пераемнік Пелагій I

Нараджэнне невядома
Смерць 7 чэрвеня 555[1]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Вігілій, Папа Рымскі (537555).

Пасля смерці Агапія Юстыніян паслаў у Рым свайго кандыдата на папскі прастол, асабістага сябра і сакратара Агапія. У гэты час у Італіі адбывалася вайна між Візантыяй і Остгоцкім каралеўствам, і стаўленік Візантыі не быў даспадобы каралю Тэадагату, таму яшчэ да прыезду Вігілія Папам быў прызначаны Сільверый. Пасля аблогі і няцця Рыму візантыйскімі войскамі і новай аблогі Рыму остгоцкім каралём Віцігесам Сільверый быў скінуты, і генерал Велізарый прызначыў на папскі прастол Вігілія.

Vigilius.jpg

Пасля заняцця Рыму войскамі остгоцкага караля Тоцілы (546), Вігілій мусіў уцякаць з Рыма на Сіцылію, потым 10 гадоў жыў у Канстанцінопалі, там ухваліў шэраг мераў на карысць монафізітаў, якіх да таго папскі Рым лічыў ератыкамі. Потым Вігілій змяніў пазіцыю, выступіў супраць монафізіцтва. За гэта быў выкрэслены Юстыніянам з «дыптыху» (спісу асоб, дастойных асаблівай павагі царквы). Двойчы каяўся перад Юстыніянам, атрымаў ад таго дазвол вярнуцца ў Рым, але ў дарозе памёр.[2]

Зноскі

  1. https://www.britannica.com/biography/Vigilius
  2. Лазінскі, С.38—39.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • (Лазінскі 1934) Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.