Беларускі дзяржаўны тэатр лялек
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек | |
---|---|
Заснаваны | 1938 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | вул. Энгельса, 20, Мінск, Беларусь, 220030 |
Дырэктар | Дзмітрый Сямёнаў[1] |
Галоўны рэжысёр | Яўген Карняг[2] |
Сайт | www.puppet-minsk.com |
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек — старэйшы беларускі лялечны тэатр[4] у Мінску. Размешчаны ў адным будынку з кінатэатрам «Піянер» па вуліцы Энгельса, 20.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны 15 ліпеня 1938 года, калі ў Гомелі адбылося адкрыццё Дзяржаўнага тэатра лялек БССР [5]. У 1950 годзе калектыў пераехаў у Мінск.[6]. У 2008 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»[7].
Рэпертуар
[правіць | правіць зыходнік]Спектаклі для дзяцей, вячэрнія спектаклі для дарослых[8]
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Бабушкін (1940—1947) — мастацкі кіраўнік
- Аркадзь Аркадзьеў (1951—1955) — мастацкі кіраўнік
- Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі (1956—1986) — галоўны рэжысёр
- Аляксей Анатолевіч Ляляўскі (1986—2023) — галоўны рэжысёр
- Яўген Яўгеньевіч Карняг (з 2024) — галоўны рэжысёр[9][10]
Вядомыя супрацоўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Святлана Залеская-Бень — рэжысёр.
Гастролі
[правіць | правіць зыходнік]Тэатр гастраляваў у Балгарыі, Бельгіі, Германіі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славеніі, Францыі, Харватыі, Чарнагорыі, Эстоніі. Напрыклад, у 2012 годзе спектакль «Чаму старэюць людзі» быў паказаны на фестывалі «Залатая маска» у праграме МАСКА PLUS.[11].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Рэжысёр Аляксей Анатолевіч Ляляўскі, які паставіў спектакль «Драй швэстэрн», перамог у намінацыі «Лепшая праца рэжысёра-пастаноўшчыка» на Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011).
- Мастак Таццяна Нерсісян, якая ўдзельнічала ў стварэнні спектакля «Вянчанне», перамагла ў намінацыі «Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).
Музей тэатра лялек
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Руководство и творческий состав - Дмитрий Семёнов(недаступная спасылка). Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2024. Праверана 4 сакавіка 2024.
- ↑ Руководство и творческий состав - Евгений Корняг . Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Праверана 4 сакавіка 2024.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ Белорусский государственный театр кукол Архівавана 23 сакавіка 2012.
- ↑ О театре Архівавана 29 чэрвеня 2007.
- ↑ Белорусский государственный театр кукол Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Дзяржаўны тэатр лялек Рэспублікі Беларусь
- ↑ Рэпертуар Архівавана 13 верасня 2011.
- ↑ Яўген Карняг — галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек . Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Праверана 4 сакавіка 2024.
- ↑ Яўген Карняг стаў галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек .
- ↑ Афіцыйны сайт Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Архівавана 14 кастрычніка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- puppet-minsk.com — афіцыйны сайт Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
- На карце