Перайсці да зместу

Ксавер’еўскія могілкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ксавераўскія могілкі)
Ксавер’еўскія могілкі
Брацкая магіла
Брацкая магіла
55°29′55″ пн. ш. 28°46′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
МесцазнаходжаннеПолацк 
Гісторыя
СлавутасціКасцёл Магілы Гасподняй і Францішка Ксаверыя (не збярогся) 
Дата заснаванняXVI стагоддзе 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ксавер’еўскія могілкі — могілкі ў Полацку. Адны з найбольш старадаўніх гарадскіх могілак.

Каталіцкі могільнік быў закладзены езуітамі на гэтым месцы ў XVI ст.[1] Служылі для пахавання рыма-каталікоў і заставаліся каталіцкімі да 1920-х гадоў. Магчыма, што спачатку езуіты пабудавалі тут драўляны касцёл[2].

У 1786 годзе на гэтым месцы быў пабудаваны мураваны езуіцкі касцёл Магілы Гасподняй і Францішка Ксаверыя.

В. Кобель. Бітва 18 жніўня 1812, фрагмент з касцёлам Святога Ксаверыя

18 жніўня 1812 года каля Палаты, у раёне касцёла адбылася першая бітва пад Полацкам. У бітве з рускай арміяй атрымаў цяжкую рану ў жывот баварскі генерал Э. Дэруа[ru], ад якой і памёр 23 жніўня. 22 жніўня атрымаў смяротнае раненне карцеччу ў жывот у лясным баі каля вёскі Гамзялёва і памёр 24 жніўня ў Полацку баварскі генерал-маёр Юстус Рытэр фон Зібайн[de][3]. Увечары 25 жніўня парэшткі Дэруа, Зібайна, Врэдэна, Прэйзінга і Гедоні «з усімі вайсковымі ўшанаваннямі былі пахаваныя ў двары царквы Св. Ксаверыя, паміж Полацкам і вёскай Спас, гэта значыць на поле бою 18 жніўня. Мяркуючы па ўсіх апісаннях, была сапраўдная ўсеагульная жалоба і смутак аб страце мноства цудоўных правадыроў і афіцэраў. У склепе капліцы Ксаверыя адзін узгорак прыкрыў целы глыбокапаважаных генералаў Дэруа і Зібайна.»[4].

Сен-Сір пісаў, што пасля адступлення саюзнікаў езуіты вынеслі з храма рэшткі французаў і баварцаў. Але ў 1918 адзін прускі афіцэр адшукаў магілы баварцаў на цвінтары, а таксама тузін запісаў у касцёльных кнігах пра пахаванне баварцаў[5].

Ян Баршчэўскі ў сваім зборніку «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» пісаў: «Недалёка ад Палаты стаіць мураваны касцёл Святога Ксаверыя; тут магілы, дзе спачывае прах цноталюбівых манахаў езуіцкага ордэна, свецкай моладзі і старых, з якімі я некалі быў знаёмы і сябраваў…».

Нямецкія гісторыкі ў часе знаходжання з 25 лютага да 21 лістапада 1918 г. у Полацку нямецкіх войскаў шукалі тут пахаванні баварскіх афіцэраў, што загінулі ў баях за горад у 1812 г. У 1918 г. немцы аддзялілі паўднёва-ўсходнюю частку могілак, што выходзіла на 4-ы зав. Фрунзэ, зрабілі жалезную агароджу на цагляных слупах і хавалі тут сваіх салдат і афіцэраў, якія загінулі пад Полацкам. Пасярод могілак быў пастаўлены гранітны помнік з надпісам па-нямецку «Палеглым за радзіму». Гэтыя нямецкія вайсковыя могілкі захоўваліся ў парадку да 1941 г. на падставе дагавора паміж савецкім і нямецкім урадамі[2].

Акт Полацкай павятовай камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва зафіксаваў 4 ліпеня 1920 года наяўнасць у касцёле італьянскіх абразоў XVIIIXIX стст[2].

З пачатку акупацыі Полацка 16 ліпеня 1941 года немцы ператварылі могілкі ў свае вайсковыя. У 1942 г. яны прывялі да ладу вул. Азіна і 4-ы зав. Фрунзэ, выраўнаўшы іх і пасыпаўшы жвірам і друзам. Знішчылі частку пахаванняў і пашырылі могілкі на ўсход у бок Палаты і зрабілі новую планіроўку. Сцежкамі падзялілі могілкі на кварталы і зрабілі ў іх агульныя магілы. У кожным квартале ставілі адно вялікае надмагілле, а звесткі пра пахаваных занатоўваў у адмысловым дзённіку даглядальнік могілак. Ставіліся і крыжы, але колькасць іх не адпавядала колькасці пахаваных. Могілкі хутка запаўняліся, і ў канцы акупацыі засталося мала вольнага месца[2].

Пасля адыходу 4 ліпеня 1944 года нямецкіх ваенных частак іх гарнізонныя могілкі былі ліквідаваны і зраўнаваныя бульдозерам. Агароджа знятая і перавезеная ў горад, каб абгарадзіць плошчу імя Леніна, помнік знішчаны. Могілкі сталі агульнагарадскімі. У паўночнай частцы былі пахаваны ваенныя, параненыя ў ліпені-верасні 1944 г. у часе баявых дзеянняў у Літве і Латвіі і памерлыя ў разгорнутым у Полацку шпіталі № 1105, на брацкай магіле ў 1951 г. пастаўлены помнік[2].

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

[правіць | правіць зыходнік]
Магіла Янкі Журбы
Надмагілле Вікторыі Макаравай

У паўднёва-заходняй частцы могілак захаваліся каталіцкія пахаванні пачатку XX ст. з надпісамі па-польску, старэйшае з якіх належыць Юзафу Казелу, памерламу 14.02.1904 г. Цікавым з’яўляецца помнік Вікторыі Макаравай, спачылай 6 мая 1913 года[2].

Зноскі