Пасхалій I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасхалій I, Папа Рымскі)
Пасхалій I
лац.: Paschalis PP. I
Пасхалій I
98-ы Папа Рымскі
29 студзеня 817 — 11 лютага 824
Папярэднік Стэфан IV
Пераемнік Яўген II

Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік, Папа Рымскі
Імя пры нараджэнні Пасхалій Максім
Нараджэнне каля 775
Смерць 11 лютага 824[1] ці 824[2]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасхалій I (лац.: Paschalis PP. I), свецкае імя Паскуале Масімі (італ.: Pascuale Massimi; ?, Рым — 11 лютага 824, Рым) — Папа Рымскі з 25 студзеня 817 года па 11 лютага 824 года. Папа паходзіў з Рыма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да абрання Папам з’яўляўся абатам манастыра Святога Стэфана ў базіліцы Святога Пятра. Спрабаваў аб’яднаць у сваіх руках свецкую і царкоўную ўлады. Займаў рэзка адмоўную пазіцыю па дачыненні да Людовіка Пабожнага, абвінавачваўся ва ўжыванні катаванняў да прыхільнікаў Людовіка, але сваю віну адмаўляў. Клапаціўся пра місіянерства ў скандынаўскіх краінах.

Прыняў у Рыме грэчаскіх манахаў, уцекачоў ад візантыйскага іканаборства. Дзякуючы ім, застаецца самым вядомым з раннесярэднявечных папаў, бо ён намаляваны на мазаіцы ў апсідзе цэркваў Санта-Праседэ, Санта-Марыя-ін-Домніка і Санта-Чэчылія-ін-Трастэверэ[3]. Памерлага Папу рымляне не дазволілі пахаваць у базіліцы Святога Пятра.

Зноскі

  1. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 мая 2022.
  3. John N.D. Kelly, Gran Dizionario Illustrato dei Papi, p. 271

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]