Пасхалій I (Папа Рымскі)
Пасхалій I | ||
---|---|---|
лац.: Paschalis PP. I | ||
![]() | ||
|
||
25 студзеня 817 — 11 лютага 824 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Стэфан IV (V) | |
Пераемнік | Яўген II | |
Імя пры нараджэнні | Пасхалій Максім | |
Нараджэнне |
невядома Рым, Італія |
|
Смерць |
11 лютага 824 Рым, Італія |
|
Пахаванне | ||
![]() |
Пасхалій I (лац.: Paschalis PP. I), свецкае імя Паскуале Масімі (італ.: Pascuale Massimi; ?, Рым — 11 лютага 824, Рым) — Папа Рымскі з 25 студзеня 817 года па 11 лютага 824 года. Папа паходзіў з Рыма.
Да абрання Папам з'яўляўся абатам манастыра Святога Стэфана ў базіліцы Святога Пятра. Спрабаваў аб'яднаць у сваіх руках свецкую і царкоўную ўлады. Займаў рэзка адмоўную пазіцыю па дачыненні да Людовіка Пабожнага, абвінавачваўся ва ўжыванні катаванняў да прыхільнікаў Людовіка, але сваю віну адмаўляў. Клапаціўся пра місіянерства ў скандынаўскіх краінах.
Прыняў у Рыме грэчаскіх манахаў, уцекачоў ад візантыйскага іканаборства. Дзякуючы ім, застаецца самым вядомым з раннесярэднявечных папаў, бо ён намаляваны на мазаіцы ў апсідзе цэркваў Санта-Праседэ, Санта-Марыя-ін-Домніка і Санта-Чэчылія-ін-Трастэверэ[1]. Памерлага Папу рымляне не дазволілі пахаваць у базіліцы Святога Пятра.
Зноскі
- ↑ John N.D. Kelly, Gran Dizionario Illustrato dei Papi, p. 271
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пасхалій I (Папа Рымскі)
- Пасхалій I. Catholic Encyclopedia