Пелагій I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пелагій I, папа рымскі)
Пелагій I
60-ы Папа Рымскі
556 — 3 сакавіка 561
Папярэднік Вігілій
Пераемнік Ян III

Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне каля 505
Смерць 4 сакавіка 561[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пелагій I — Папа Рымскі (556561).

Дыякан з Канстанцінопаля, якога Юстыніян скіраваў (555) у Рым, каб яго выбралі папам. Палкаводзец Нарсес, які ў той час быў фактычным дыктатарам Рыма, выканаў загад імператара. Але на працягу дзесяці месяцаў не знаходзілася духоўнай асобы, каб пасвяціць Пелагія. Нарэшце, два прэсвітэры гэта выканалі.

Чуткі абвінавачвалі Пелагія не толькі ў арышце Вігілія, але і ў яго смерці. Гэтая думка трапіла і ў гісторыю царквы (Зепельт, Дэўрыес). Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што некаторыя епіскапы ў Італіі выкраслілі імя Пелагія I з «дыптыху», і агульнай тагачаснай незадаволенасцю дзейнасцю Пелагія I, напрыклад, былі зроблены заявы мітрапалітаў Мілана і Аквілеі аб выхадзе з «рымскай царквы», адбываліся ўзаемныя адлучэнні ад царквы і г. д. У час гэтых канфліктаў Пелагій I памёр.[2]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.