Помнік літары «Ў»
Appearance
Помнік | |
Помнік літары «Ў» | |
---|---|
Помнік літары «Ў» у Полацку | |
55°29′06″ пн. ш. 28°46′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Скульптар | Ігар Куржалаў |
Дата заснавання | 2003 |
Будаўніцтва | 2003 — 2003, год аднаўлення - 2016 |
Матэрыял | бронза |
Помнік літары «Ў» — помнік у Полацку, прысвечаны 22-й літары беларускага алфавіту. Размешчаны ў цэнтры горада, на бульвары праспекта Францыска Скарыны.
Усталяваны ў верасні 2003 года падчас святкавання 10-га «Дня беларускага пісьменства». Iдэя помніка належыць тагачаснаму старшыні Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміру Тачылу . Аўтар помніка — беларускі мастак з Полацка Ігар Куржалаў[1].
Помнік зроблены ў выглядзе вокладкі кнігі, на якой змешчаны словы з літарай "ў", а таксама цытата з верша Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».
Вандалізм
Вершы на помніку Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет» былі пашкоджаны ў чэрвені 2014 года[2]. У 2016 годзе помнік быў адноўлены.
Зноскі
Спасылкі
- Помнік літары «Ў» на сайце Глобус Беларусі (руск.)