Мытва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Мытва)
Мытва
Mytva River.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 47 км
Басейн 430 км²
Расход вады 1,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Мазырскі раён
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км на поўнач ад вёскі Бярозаўка
 • Каардынаты 51°58′13,50″ пн. ш. 29°09′52″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Канатоп
 • Каардынаты 51°45′57″ пн. ш. 29°34′20,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Мазырскі раён, Ельскі раён, Нараўлянскі раён
physical
Мытва
Мытва
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мытва, Мотва, Мутва — рака ў Мазырскім, Ельскім і Нараўлянскім раёна Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 47 км. Плошча вадазбору 430 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.

Пачынаецца за 1,5 км на поўнач ад вёскі Бярозаўка Мазырскага раёна, цячэ ў межах Мазырскага і Гомельскага Палесся. Вусце каля вёскі Канатоп Нараўлянскага раёна. Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шырыня 1—2 км), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Абалона двухбаковая (шырыня ад 0,3 км да 1,3 км), месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча каналізаванае. На рацэ створана Бабруйкаўскае вадасховішча. У басейне ракі вадасховішчы Княжабор’еўскае і вадасховішча паміж аграгарадкамі Галоўчыцкая Буда і Галоўчыцы. Асноўны прыток — рака Млынок (справа).

Каля ракі населеныя пункты Бярозаўка, Антонаўка, Малы Бокаў, Рудня (Мазырскі раён), Мазуры, Санюкі, Бабруйкі (Ельскі раён), Лінаў, Галоўчыцкая Буда, Вербавічы, Грыдні, Канатоп (Нараўлянскі раён).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 52. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24, 33, 34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)