Перайсці да зместу

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача
Заснаваны 1931, 1956
Заснавальнік Мікалай Аляксандравіч Кавязін
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак вул. Энгельса, д. 26, г. Мінск
Дырэктар Вера Аляксандраўна Палякова-Макей
Мастацкі кіраўнік Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі
Сайт beltuz.by
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача — тэатр горада Мінска, рэпертуар якога складаецца з пастановак для дзяцей і падлеткаў.

Тэатр быў створаны ў Мінску ў 1931 годзе рэжысёрам Мікалаем Кавязіным. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны спыніў сваё існаванне.

Тэатр у 1936 годзе

Будынак Тэатра юнага гледача (вуліца Энгельса, 26) з’яўляецца помнікам савецкай архітэктуры, прыклад творчага выкарыстання элементаў класіцыстычнай архітэктурнай спадчыны. Пабудаваны ў 19361937 гг. (арх. Аляксандр Пятровіч Воінаў, У. М. Вараксін) у адным комплексе з Палацам піянераў і школьнікаў (вул. Кірава, 16). Разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і адноўлены ў 19521954 гг. у некалькі змененым выглядзе. Па магчымасці была выкарыстана старая каробка з прыбудовай новай сцэнічнай часткі. Галоўны фасад у асноўных рысах захаваў даваеннае архітэктурнае вырашэнне. Нягледзячы на распрацоўку праекта капітальнага рамонту ў 1972 г., да нашага часу захавалася аздабленне інтэр'ераў, выкананае паводле праекта аднаўлення тэатра ў 19511952 гг. пад кіраўніцтвам А. П. Воінава і Л. Д. Усавай[1].

У другі раз заснаваны ў 1956 годзе.

Комплексу Тэатра юнага гледача і Палаца піянераў і школьнікаў нададзены ў 2007 годзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[1].

Рэканструкцыя

[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2008 года была аб’яўлена пра рэканструкцыю тэатра. Але рэальна яна пачалася толькі ў лістападзе 2011 года. Увесь гэты час ТЮГ іграў свае спектаклі на сцэне Дома літаратараў (вуліца Фрунзэ, 5). У чэрвені 2015 года тэатр вярнуўся ў рэканструяваны будынак.

У час рэканструкцыі побач з асноўным будынкам па лініі фасада ўзвялі чатырохпавярховую прыбудову, дзе размясціліся бутафорскі, сталярны, слясарны цэхі, швейныя майстэрскія, а таксама рабочыя кабінеты супрацоўнікаў і частка грымёрных пакояў. Ідэя была падказана пасляваенным праектам аднаўлення Палаца піянераў архітэктараў Воінава і Усавай, які прадугледжваў ўзвядзенне новага корпуса ўшчыльную да існага будынка, але не быў рэалізаваны[2].

Мастацкае кіраўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя рэжысёры:

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Аляксандр Палазкоў, які выканаў ролю Філімона Пупкіна у спектакле «Пан міністар» перамог у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).

Зноскі