Перайсці да зместу

Тры колеры: Белы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тры колеры: БелыM:
фр.: Trois couleurs: Blanc
польск.: Trzy kolory: Biały
Жанр драматычны фільм[3][4][…], рамантычны фільм[3][5][…] і артхаус
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія France 3[d] і Canal+
Працягласць 91 ± 1 хв.
Зборы 1 251 427 $[9] і 1 237 219 $[9]
Краіна
Мова польская, французская і руская
Год 26 студзеня 1994[1], 24 сакавіка 1994[2], 1994, 25 лютага 1994[1] і 10 чэрвеня 1994[1]
Папярэдні фільм «Тры колеры: Сіні»
Наступны фільм «Тры колеры: Чырвоны»
IMDb ID 0111507

«Тры ко́леры: Бе́лы» (фр.: Trois couleurs: Blanc, польск.: Trzy kolory: Biały) — мастацкі фільм 1994 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Галоўныя ролі выканалі Збігнеў Замахоўскі і Жулі Дэльпі[10].

«Белы» з’яўляецца другой часткай трылогіі «Тры колеры». Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Тэма фільма «Тры колеры: Белы» — роўнасць.

Прэм’ера фільма адбылася 26 студзеня 1994 года ў Францыі[11]. 15 лютага «Белы» быў паказаны ў межах конкурснай праграмы 44-га Берлінскага кінафестывалю[en], дзе быў адзначаны «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру[12]. Апроч таго фільм быў удастоены намінацыі на Еўрапейскую кінапрэмію за найлепшы фільм.Перайсці да раздзела «Узнагароды»

Пасля разводу са сваёй жонкай-францужанкай Дамінік (Жулі Дэльпі) польскі цырульнік Караль (Збігнеў Замахоўскі) аказваецца адзін на парыжскіх вуліцах — без грошай і пашпарта. Дзякуючы выпадковай сустрэчы з суайчыннікам яму ўдаецца вярнуцца ў Польшчу. Там Караль разумее, што не можа забыцца на жонку, і ў яго нараджаецца ідэя. Ён праварачвае некалькі паспяховых аперацый на чорным рынку[en], і атрымлівае дастаткова грошай для таго, каб прыступіць да ажыццяўлення свайго плана. Паставіўшы на кон усё, што ў яго ёсць, Караль яшчэ не ведае, чым усё гэта скончыцца…

Акцёрскі склад

[правіць | правіць зыходнік]
   Збігнеў Замахоўскі   –   Караль Караль
   Жулі Дэльпі   –   Дамінік Відаль
   Януш Гаяс[pl]   –   Мікалай
   Ежы Штур   –   Юрэк, брат Караля
   Цэзары Пазура[pl]   –   гаспадар канторы
   Гжэгаж Вархал[pl]   –   «Элегант», партнёр гаспадара канторы
   Ежы Трэля[pl]   –   пан Бронэк, кіроўца Караля
   Ежы Новак[pl]   –   стары фермер
   Аляксандр Бардзіні   –   натарыус
   Цэзары Гарасімовіч[pl]   –   інспектар паліцыі
   Бартломей Топа[pl]   –   Яцак, супрацоўнік фірмы Караля
   Барбара Дзекан[pl]   –   пані Эва, касірка ў канторы
   Мажэна Трыбала[pl]   –   супрацоўніца гатэля «Марыёт»
   Пётр Махаліца[pl]   –   чалавек ля канторы

Фільмы трылогіі здымаліся паслядоўна. Так, здымкі «Белага» пачаліся 9 лістапада 1992 года, адразу па завяршэнні здымак «Сіняга», і працягваліся да 1 лютага 1993 года[13]. Кеслёўскі ў сваёй аўтабіяграфіі прыгадвае: «У першую чаргу мы знялі ўсё, што тычылася „Сіняга“. Адразу затым, практычна на наступны дзень, мы пачалі здымаць французскія эпізоды „Белага“. У нас было дзесяць-дванаццаць здымачных дзён у Парыжы, а затым мы паехалі ў Польшчу, дзе працавалі ўжо з новай групай»[14].

Мантаж апынуўся самым важным этапам стварэння фільма — як і ў выпадку з «Сінім», канчатковы выгляд «Белага» склаўся пасля таго, як Кеслёўскі і рэжысёр мантажу Урсула Лесіяк[fr] прапрацавалі розныя версіі. На сустрэчы ў Парыжы ў 1997 годзе, мантажор прыгадала, што існавала 13 версій карціны, і дадала, што апошняя амаль цалкам адрознівалася ад першапачатковага сцэнарыя[15].

Саўндтрэк да фільма «Тры колеры: Белы» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер. У якасці музычнага альбома саўндтрэк быў выдадзены 7 лютага 1994 года[16]. Пазней неаднойчы перавыдаваўся[17].

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт у сваім першапачатковым аглядзе 17 чэрвеня 1994 года адзначыў фільм 3,5 зоркамі з 4[18]. Аднак пазней, 9 сакавіка 2003 года выпусціў новую рэцэнзію, у якой удастоіў усю трылогію «Тры колеры» 4 зорак і змясціў яе ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[19].

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм меў 2 узнагароды і 7 намінацый[12]:

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Сп.
Берлінскі кінафестываль 10-21.02.1994[en] «Залаты мядзведзь» «Тры колеры: Белы» Намінацыя [20]
«Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысуру Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Фелікс 27.11.1994 Найлепшы еўрапейскі фільм «Тры колеры: Белы» Намінацыя [21]
Кінафестываль на Фарэрскіх астравах 1994 «Залаты месяц» за найлепшы фільм «Тры колеры: Белы» Намінацыя
«Залаты месяц» за найлепшы сцэнарый Кшыштаф Кеслёўскі, Кшыштаф Пясевіч, Агнешка Холанд, Эдвард Жэброўскі, Эдвард Класіньскі, Марцін Лятала Перамога
Супольнасць ланцуга прэмій 1994 Найлепшы фільм на замежнай мове «Тры колеры: Белы» Намінацыя [22]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага[en] 13.03.1995[en] Найлепшы фільм на замежнай мове «Тры колеры: Белы» Намінацыя [23]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі[en] 1995 Найлепшы замежны фільм «Тры колеры: Белы» 9-е месца
20/20 19.02.2015 Найлепшы фільм на замежнай мове «Тры колеры: Белы» Намінацыя [24]
  1. а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  2. http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=5968 Праверана 18 сакавіка 2018.
  3. а б в http://www.imdb.com/title/tt0111507/ Праверана 9 красавіка 2016.
  4. а б http://www.filmaffinity.com/es/film311623.html Праверана 9 красавіка 2016.
  5. http://www.adorocinema.com/filmes/filme-85307/ Праверана 9 красавіка 2016.
  6. а б в г http://stopklatka.pl/film/trzy-kolory-bialy Праверана 9 красавіка 2016.
  7. а б в г д е ё https://web.archive.org/web/20200329091434/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/three-colours-white.5389 Праверана 29 сакавіка 2020.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав http://www.imdb.com/title/tt0111507/fullcredits Праверана 9 красавіка 2016.
  9. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  10. Trois couleurs: Blanc (1994) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 снежня 2019.
  11. Trois couleurs: Blanc — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 снежня 2019.
  12. а б Trois couleurs: Blanc — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 снежня 2019.
  13. Trois couleurs: Blanc — Filming & Production (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 3 лістапада 2021.
  14. Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. «Kieślowski on Kieślowski» 1993, p. 220.
  15. Annette Insdorf. «Double Lives, Second Chances» 1999.
  16. Trois Couleurs: Blanc (Original Film Soundtrack) - Zbigniew Preisner (англ.). Сайт «AllMusic». Праверана 16 чэрвеня 2020.
  17. Zbigniew Preisner – Trois Couleurs: Blanc (Bande Originale Du Film) (англ.). Сайт «Discogs». Праверана 16 чэрвеня 2020.
  18. Roger Ebert. White movie review & film summary (1994) — Roger Ebert (англ.). Роджэр Эберт (17 чэрвеня 1994). Праверана 14 снежня 2019.
  19. Roger Ebert. Three Colors Trilogy: Blue, White, Red Movie Review — Roger Ebert (англ.). Роджэр Эберт. (9 сакавіка 2003). Праверана 14 снежня 2019.
  20. Prizes & Honours 1994 (англ.). Сайт Берлінскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2022. Праверана 30 ліпеня 2022.
  21. European Film Academy: Nominations 1994 (англ.). Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 14 снежня 2019.
  22. Awards Circuit Community Awards (1994) (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 9 кастрычніка 2021.
  23. ‘Dreams’ Takes Chi Crix Nod (англ.). Сайт часопіса «Variety» (19 сакавіка 1995). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 9 кастрычніка 2021.
  24. 6th Annual 20/20 Award Nominees Announced (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «20/20 Awards» (14 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2019. Праверана 29 снежня 2019.