Франсуа Кенэ
Франсуа Кенэ | |
---|---|
François Quesnay | |
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1694[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1774[3][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, эканаміст, урач, энцыклапедыст, хірург, натураліст, пісьменнік |
Навуковая сфера | эканоміка |
Вядомы як | Заснавальнік Школы фізіякратаў |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (28 мая 1752) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франсуа́ Кенэ́ (фр.: François Quesnay; 4 чэрвеня 1694, Мер, каля Парыжа — 16 снежня 1774, Версаль) — французскі эканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын земляроба, толькі ў 12 гадоў навучыўся чытаць і пісаць. У 17 гадоў з'ехаў у Парыж, дзе некалькі гадоў працаваў памочнікам гравёра і адначасова атрымліваў адукацыю. У 1710 годзе пачаў вывучаць медыцыну. Энергічны і працавіты, У 1718 годзе ён атрымаў ступень доктара хірургіі і стаў галоўным урачом бальніцы ў г. Манту. Мясцовая арыстакратыя пачала карыстацца яго паслугамі; дзякуючы яе падтрымцы яму ўдалося надрукаваць першую сваю працу: «Observations sur les effets de la saignée» (1729—1730).
У 1734 герцаг Вільруа прапанаваў яму пастаянную працу ў якасці медыка ў сваім доме ў Парыжы. У 1737 годзе ён атрымаў прафесарскую ступень і стаў пастаянным сакратаром хірургічнай акадэміі. Як урач мадам дэ Пампадур, ён атрымаў доступ да двара і ў 1752 годзе стаў лейб-медыкам караля Францыі Людовіка XV. У яго салоне збіраліся людзі самых разнастайных партый — Д'Аламбера, Дзідро, Дзюкло, Мармантэль, Бюфон, Гельвецый, маркіз Мірабо, Цюрго; наведаў яго і Адам Сміт, які атрымаў павагу ад яго.
Да эканамічных даследаванняў Кенэ прыступіў ўжо на схіле гадоў. Першыя яго артыкулы па гэтым прадмеце былі надрукаваныя ў «Энцыклапедыі» Дзідро, У 1756 годзе, пад рубрыкамі «Fermiers» і «Grains».
У 1758 годзе ён надрукаваў «Эканамічную табліцу» з тлумачэннямі, а з 1766 пачаў супрацоўнічаць у «Journal de l'Agriculture, du Commerce et des Finances», выходзіць пад рэдакцыяй Дзюпон. У гэтым часопісе, а таксама ў іншым органе фізіякратаў, «Eph émé rides du Citoyen», заснаваным Бадо, Кенэ і змясціў ўсе свае найгалоўныя эканамічныя артыкулы: «Dialogues sur les travaux des Artisans», «Observations sur l'int érêt de l ' argent», "l'Analyse du gouvernement des Incas du Pé rou ", « Le despotisme de la Chine».
Зноскі
- ↑ а б http://www.academie-sciences.fr/pdf/eloges/quesnay_p85_vol3573.pdf
- ↑ а б François Quesnay // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-q.html
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 4 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 232. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Hasbach, «Die allgemeinen philosophischen Grundlagen der von F. Quesnay und Adam Smith begründeten Dolitisehen Oekonomie» (Лпц., 1990)
- Артыкул Онкена ў «Hwb. der Staatswissenschaften», выд. Конрадам і Лексісам.
- Schelle G. Le docteur Quesnay, chirurgien, médecin de Mme de Pompadour et de Louis XV, physiocrate. — Paris, 1907. — 402 p.