Уса (прыток Нёмана)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Шубіна-Нёманскі канал)
Уса
Belarus-Usa River-3.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 75 км
Басейн 665 км²
Расход вады 5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°50′41,60″ пн. ш. 26°45′17,60″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 53°44′15,60″ пн. ш. 26°09′46,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
physical
Уса (прыток Нёмана)
Уса (прыток Нёмана)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Уса́, канал Шубіна (у сярэднім цячэнні), Шубіна-Нёманскі канал (у ніжнім цячэнні) — рака ў Валожынскім, Стаўбцоўскім і Навагрудскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня складае 75 км[1]. Вадазбор — 665 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,1 .

Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Таўканы Валожынскага раёна, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, па Налібоцкай пушчы, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна.

Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—1 км, у Стаўбцоўскім раёне каля вёскі Драздоўшчына пашыраецца да 1,5 км, каля вёскі Пільніца звужаецца да 0,2 км. Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні двухбаковая (шырыня 0,1—0,15 км), у вярхоўі і нізоўі забалочаная, на астатнім працягу сухая, перасечаная ручаямі і меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 8—10 м) на працягу 20 км перад вусцем каналізаванае.

Асноўныя прытокі — рэкі Казялец, Замянка, Вадзічанька, Быстрая (правыя), Шура, Рэчыца, Каменка (левыя).

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.