Ян IX (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ян IX, Папа Рымскі)
Jump to navigation Jump to search
Ян IX
лац.: Ioannes PP. IX
Ян IX
116-ы Папа Рымскі
студзень 898 — студзень 900
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Тэадор II
Пераемнік: Бенедыкт IV

Прафесія: клерык, ксёндз
Нараджэнне: 840(0840)
Цівалі, Італія
Смерць: 900(0900)
Рым, Італія
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ян IX (лац.: Ioannes PP. IX; 840900) — папа рымскі з студзеня 898 па студзень 900. Родам з Цівалі, манах Бенедыктынскага ордэна. Яго абранню папярэднічалі Трупны сінод і падазроныя смерці двух яго папярэднікаў. Ян прадстаўляў у Латэране партыю нябожчыка Фармоза, якой процідзейнічала партыя Сергія, адлучанага Янам ад царквы. Яго галоўнымі мерапрыемствамі былі царкоўныя саборы ў Равене і Рыме, што прызналі несапраўднасць Трупнага сінода і пастанавілі знішчыць яго дакументы. Вымушаны каранаваць імператарам Берэнгара Фрыульскага, пасля яго аддалення Ян IX прызнаў законным імператарам яго суперніка Ламберта, з дапамогай якога і ўтрымаўся на прастоле. У надзеі спыніць перыяд нестабільнасці вакол папскага прастола ён аднавіў «рымскую канстытуцыю» Лотара I, па якой на папскіх выбарах абавязкова павінен быў прысутнічаць прадстаўніка імператара.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).