Перайсці да зместу

Ян XI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян XI
лац.: Ioannes PP. XI
Ян XI
125-ы Папа Рымскі
сакавік 931 — снежань 935
Папярэднік Стэфан VII , Папа Рымскі
Пераемнік Леў VII

Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне каля 910[1]
Смерць 936[1]
Бацька Сергій III, Папа Рымскі
Маці Марозія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян XI (лац.: Ioannes PP. XI; каля 910, Рым — снежань 935) — Папа Рымскі з сакавіка 931 па снежань 935. Папа перыяду парнакратыі.

Па словах Ліўтпранда Крэмонскага, пазашлюбны сын Марозіі і Папы Сергія III: калі гэта так, то ён адзіны ў гісторыі пазашлюбны сын Рымскага Папы, які сам стаў папам. Ёсць таксама версія, што яго бацькам быў муж Марозіі Альберых I Спалецкі. Атрымаўшы дзякуючы маці рымскі прастол прыкладна ў 20-гадовым узросце, пасля чатырохгадовага пантыфіката Ян разам з ёй быў пасаджаны ў турму іншым яе сынам, Альберыхам II, і неўзабаве ў няволі памёр.

Зноскі

  1. а б autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #100950108 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).