Ян XVII (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян XVII
лац.: Ioannes PP. XVII
Ян XVII
Сцяг
140-ы Папа Рымскі
16 мая — 6 лістапада 1003
Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Сільвестр II

Пераемнік:

Ян XVIII


Прафесія:

клерык, ксёндз

Імя пры нараджэнні:

Джавані Сіконэ

Нараджэнне:

невядома
Рапаньяна, Province of Ascoli Piceno[d], Марке, Італія

Смерць:

6 лістапада 1003(1003-11-06)
Рым, Папская вобласць

Пахаванне:

Латэранская базіліка

Дзеці:

Ян, П'етра, Эндру

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ян XVII (лац.: Ioannes PP. XVII; свецкае імя Джавані Сіконэ італ.: Giovanni Siccone ці Ян Сіконій, лац.: Ioannes Sicconius; ? — 6 лістапада 1003) — Папа Рымскі з 16 мая па 6 лістапада 1003 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ян XVII нарадзіўся ў Рапаньяна (Ферма) і быў сынам нейкага Яна. Ён меў жонку і трох сыноў, якія пасля сталі біскупамі.

Яго абранне 16 мая 1003 года на папскі прастол падтрымалі рымскія арыстакраты Крэсцэнціі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да імператара Атона III.

Адзіны захаваны афіцыйны дакумент Яна XVII — гэта ліст ад польскага місіянера Бенедыкта, вучня Бруна Кверфурцкага, і яго паплечнікаў, які тычыцца хрысціянізацыі славян.

Здаецца, што Ян імкнуўся наладзіць адносіны з новым нямецкім каралём Генрыхам II, але Джавані Крэсцэнціі III гэтаму перашкаджаў.

Ян памёр 6 лістапада 1003 года ў родным горадзе і быў пахаваны ў Латэранскай базіліцы паміж двума дзвярамі галоўнага фасада.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]